Грамадства11

Пад Мінскам ёсць месца з гароднінай і садавіной у 2‑3 разы таннейшай за крамную

Уявіце: кошык агародніны, садавіны і нават экзатычнай пітахаі — за суму, ад якой у супермаркеце ў вас акругляцца вочы. Не верыце? Некаторыя жыхары Мінскага раёна не плацяць лішняга. Журналісты pristalica.by знайшлі агароднінную базу пад Мінскам, дзе цэны ніжэйшыя за крамныя ў разы, а тавар не саступае па смаку.

База размяшчаецца каля дарогі. Унутры — памяшканне звычайнага склада, пахне агароднінай і садавіной, усё стаіць у скрынках.

Выбар вялікі, і цэны сапраўды дзіўныя: пекінская капуста — 2 рублі за кілаграм, пітахая — 4 рублі. Усё астатняе (перац чырвоны, жоўты, зялёны, баклажаны, памідоры, мандарыны, яблыкі, гарбуз, вінаград, ківі) — па 3 рублі за кілаграм. Тут жа знайшлі абабраную бульбу: 3 рублі за кг, у пакеце 5 кг.

Чаму так танна?

«Гэта некандыцыя, — тлумачыць работніца базы. — Перабіраем тое, што для крамаў нефотагенічнае. Хоць ад гэтага смак зусім ніяк не мяняецца. Справа ў форме».

На выгляд шмат якая гародніна выглядае нармальна, але перабіраць яе трэба (як і любую гародніну). Ёсць і тыя экзэмпляры, у якіх заўважны дэфект.

Кампанія мае дзве базы: у Мінску (арыентаваная на дастаўку агародніны і садавіны ў рэстараны) і ў Аколіцы, адкуль тавар ідзе на оптавы продаж у крамы па ўсёй краіне. Пастаўкі ідуць з Узбекістана, Казахстана, Кітая і іншых краін — у залежнасці ад сезона.

«Крамы могуць не прыняць тавар, калі форма няправільная або колер не той, — расказвае намеснік дырэктара.— Тады мы пакідаем такую агародніну і садавіну на базе і рэалізуем мясцовым».

Геаграфія паставак — уся краіна, абласныя гарады і тыя, што па шляху (напрыклад, Баранавічы).

Паводле слоў супрацоўніцы, у дзень сюды зазіраюць каля 20 чалавек. У асноўным гэта жыхары Аколіцы.

Каментары1

  • Алесь
    15.04.2026
    Не марнуем ! Ратуем!

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

На наступны тыдзень прагназуюць бабіна лета

У Баварыі на Дунаі злавілі анаконду1

Па колькасці самагубстваў у Еўрасаюзе лідзіруе Літва. А што з гэтым у Беларусі?10

У Францыі сышоў з рэек пасажырскі цягнік, падобна да дыверсіі2

Змялелую Прыпяць можна пераехаць на грузавіку ВІДЭА9

У Мінску збіраюцца ўзвесці некалькі мастоў5

Аўстрыйская пякарня пачала прадаваць у Нью-Ёрку хлеб па 60 даляраў за бохан4

На Венецыянскім фестывалі ўпершыню за 40 гадоў паказалі фільм пра Беларусь1

400 тон пяску і трыбуны на 1800 чалавек. Вось што зрабілі на Нямізе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс14

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць