Каментары да артыкула

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

  • Сволота капитальная
    14.04.2026
    Надо признать и Европейский Союза также экстремистским формированием, конченные идиоты
  • имя
    14.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • .
    14.04.2026
    Значыць, што ўсе студэнты і выкладчыкі - экстрэмісты. Ім небяспечна вяртацца на радзіму, нават часова.

    Прамыя нашчадкі савецкай улады ў тым ліку пад уплывам традыцый фашысцкіх рэжымаў увасобілі ў паняцці "экстрэмістаў" ХХІ стагоддзя новую версію ўсё тых ж канцэпцый "ворагаў народа" і "унтэрменшаў" ("недалюдзей"). Абмежаванні ў правах закранаюць шырокія катэгорыі грамадзян.
  • Яўген Жыхар
    14.04.2026
    ., Вы трапна напісалі, што ў Беларусі прамыя нашчадкі савецкай улады. Але тая непатрэбная ўстаўка пра фашыстаў якраз у духу тых саветаў і іншых камуністаў. Пакуль у Беларусі без гэтых аналогіі з фашызмам ці нацызмам асобна не асудзяць працяг савеччыны, нічога не зменіцца.
  • хтосьці
    14.04.2026
    ., не дачакаецеся. Беларусы Беларусь не кінуць, як бы лукавыя не палохалі.
    Ці спадзяванне было на тое, што кожны зваліць, як лукашысты таго захочуць? Назвалі чаты турмаў "экстрэмісцкім фармаваннем" - усе родныя вязняў навыезд? Заўтра ўсіх, хто супраць Лукавага прызнаюць - таксама пабяжыце?
  • .
    14.04.2026
    Вы напісалі бессэнсоўны каментарый. Або не зразумелі, што я напісаў, або зразумелі, але ўсё роўна выдаяце свой звычны штамп.
    Я ніякім чынам не апраўдваю зло савецкай улады і заўсёды падкрэсліваю, што без разумення зла і асуджэння савецкай улады грамадства не можа рухацца далей.
    Але, акрамя зла савецкіх рэжымаў, існавала і існуе зло фашысцкіх рэжымаў. Абодва тыпа выкарыстоўваюць агульныя падыходы (прыклад вышэй, пра катэгорыі недалюдзей) і могуць ўключаць у сваю ідэалогію элементы нібыта "варожай" (для прыкладу, культ сілы, рэваншызм, анты-дэмакратызм ў сучасных расейскай і беларускай (лукашэнкаўскай) уладах ў большай ступені запазычаны ад фашысцкіх рэжымаў).

    Ваш аргумент, што саветы таксама лаялі фашыстаў, алагічны. З яго не вынікае, што фашысты бязвінныя, калі дрэнныя саветы з імі спрачаліся. Абодва бакі павінны быць асуджаны.

    Я пастаянна бачу ад вас гэтыя спробы адбяліць фашызм за кошт савецкай улады.
    Навошта? Я бачу толькі такія варыянты:
    1. Вы фашыст або неа-фашыст і так "акуратна" працуеце на паступовае адбельванне фашызму.
    2. У Вас абмежаваны звужаны чорна-белы светапогляд, у якім толькі адно зло магчымае. Або саветы, або фашысты. Абодва бакі не могуць быць злом, па-вашаму.
    3. Вы правакатар і працуеце на тое, каб беларускія нацыяналісты выглядалі фашыстамі.
  • М
    14.04.2026
    ., ён проста прапагандуе ідэалёгію нацыянал-сацыялізму (так, так, не італійскага "фашызму") ў тым ліку на крытыцы падзеяў у СССР. Таму кідаецца на тых, хто кажа словы "нацызм" і "фашызм" у пераносным значэньні.
  • Яўген Жыхар
    14.04.2026
    ., здаецца, што вы не зразумелі, што я напісаў, як гэта часта бывае прынялі гэта за нейкую асабістую атаку і спрабуеце персанальна адбіцца сафістыкай і абсурднымі домысламі адбялення фашызму. Тыя тры пункты нібыта аналізу зусім міма і бессэнсоўна.

    Коратка, фокус. У Беларусі няма праблемы з асуджэннем фашызму ці нацызму. Але далей праблема з асуджэннем савецкай таталітарнай сістэмы і камуністычнай ідэалогіі. А менавіта з БССР/СССР лукашэнкаўская Беларусь пераняла вельмі шмат, а не ад фашысцкай Італіі, Аўстрыі ці інш. Гаворка ад рэпрэсіі па змаганне з культурай тытульнай краіны.

    Нядаўна Бяляцкі казаў, што Лукашэнка гэта рэстаўратар савецкай сістэмы і што ў Беларусі працяг сталіншчыны. І не ён адзіны заўважае падобнае. Хіба, што таксама лічыце, што ён фашыст або неа-фашыст?
  • .
    14.04.2026
    Я толькі дадам, што тут няма пераноснага сэнсу і блытаніны Італія - Германія, фашызм - нацыянал-сацыялізм.
    Далей паўтару свой стары каментарый:
    Не гледзячы на злоўжыванне тэрмінам у савецкай прапагандзе, і тагачасны і сучасны кансэнсус - у тым, што нацыянал-сацыялістычная партыя была адной з фашысцкіх. Гэта не толькі ў вузкім сэнсе італьянская партыя, але і нямецкая (н.-с.), гішпанская, румынская, венгерская, харвацкая і г.д., усяго іх дзясяткі. І сучасныя даследчыкі фашызму тлумачаць гэты тэрмін менавіта так.
  • Яўген Жыхар
    14.04.2026
    М, або вы блытаеце мяне з кімсьці, або наўпрост хлусіце. Хіба, што звяртанне ўвагі не абсурд выкарыстання тэрміну фашызм у дачыненне працягу савеччыны і ёсць для вас нацызм, ну тады дазволю сабе звярнуць увагу, што гэта таксама лагічная памылка.
  • каментатарская
    14.04.2026
    Яўген Жыхар, кіньце спрачацца з кропкай, гэта троль з лукатрампаўскім эга, які карыстаецца рознымі назвамі і вельмі часта піша нейкія агрэсіўныя і мала адэкватныя каментары, каб правакаваць.
  • .
    14.04.2026
    Я тут да чаго? Вы думайце, перад тым як абвінавачваць у запалохванні і пераводзіць з хворай галавы на здаровую.
    Рызыкі для ўдзельнікаў экстрэмісцкіх арганізацый ва ўмовах тэрору заўсёды ёсць. Каго і колькі схопяць, залежыць не ад вашай мужнасці застацца, а ад іх планаў. Калі каго пранясе, то з-за "недапрацоўкі" або перагрузкі рэпрэсіўнай машыны.
    Тут ніхто гарантый не дасць. Людзям з просценькіх чацікаў давалі вялікія тэрміны. Пенсіянеркам за тое, што пералічылі 50 р. палітзняволеным.
  • хтосьці
    14.04.2026
    ., хто б казаў думаць перад тым як пісаць. Не галасі, лукашыст!
  • Ф
    14.04.2026
    ЕГУ ўсё больш робіцца "харошым рускім". Гэтая падзея толькі паскорыць трансфармацыю.
  • Жалезны воўк
    14.04.2026
    Ф, на жаль, але так, усё больш ЕГУ нагадвае не беларускі ўнівер, а нейкі расейскі. Не без дапамогі саміх беларусаў.
  • Жора
    14.04.2026
    Ф, ён заўсёды такі быў, яшчэ з часоў Міхайлава. Асярод расейшчыны.
  • Голас народа
    14.04.2026
    Ну какая разница.
  • Давно пора
    14.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • А ещё кое-что
    14.04.2026
    В спецподразделениях элитных частей Беларуси уже готовят отряды, которые когда Беларусь с Россией будут захватывать Польшу и Прибалтику выискивать граждан Беларуси и их в первую очередь в расход. Намечается большая чистка.
  • Indeks Cold
    14.04.2026
    А ещё кое-что, як бы не атрымалася, што пры гэтым у першую чаргу пусцяць у расход лукашыстаў і рускіх ;)
  • Бгг
    14.04.2026
    В спецподразделениях элитных частей Беларуси обсуждают интимные прически и всякие другие увлекательные темы. Ибо элитная часть в Беларуси ровно одна - арбузный батальон.
  • Адвечны студэнт
    14.04.2026
    Цікава, што будуць рабіць чыноўнікі і дзяржаўнікі, дзеці якіх там навучаюцца. А такіх там шмат. Нават былі дзеці мянтоў і вайскоўцаў. Выхад адзін - студэнтам не вяртацца ў Беларусь, бо бацькі самі ж праз ЕГУ марылі вывезці дзяцей падалей ад "хрустальнага сасуда". Асабліва пасля 20-га і 22-га, але і раней таксама. Было вельмі зручна стартаваць далей у Еўропу ці нават Амерыку на магістратуры пасля ЕГУ і шукаць працу ў Еўропе, шмат хто так знайшлі. Па ЕГУшных коштах у Еўропе больш ніхто не навучыць
  • ЫгыгыШка
    14.04.2026
    Уряяяяяяяя - надо теперь на всех выпускников заводить дзяла. Работы прЫбавилась
  • иначе никак
    14.04.2026
    Лукашенко нужны малообразованные ябатьки и лукашисты.
    Пока, Лукашенко, удалось на 90% укомплектовать, такими, ряды красауцау, на очереди чиновники, там, уже процентов 40 таких.
    А умных, активных, образованных и, упаси Бог, хотящих быть беларусами в Беларуси - в экстремисты.
  • Студэнт
    14.04.2026
    Вечар у хату, Рэд.! Трэба абрэвіятуру прывесці ў адпаведнасць з парадкам дня - будзем ЕГЭУ.
    Ведаў, куды ішоў - давучуся. А гэтыя хай ідуць за караблём.
  • Правовой удар по лукашистам
    14.04.2026
    Сколько там в вордовском документе "Список экстремистских материалов РБ" страниц уже набежало с момента создания, что Миниформ на своем сайте размещает? Почти 2 тыс. страниц. За каждым указанным там судебным решением стоит судья и тот, кто публикует судебное решение - секретарь судебной комиссии.
    Евросоюзу, необходимо проявить солидарность с беларусами, которые против лукашенковского произвола, нужно всех судей и их секретарей по этим незаконным судебным решениям, противоречащим здравому смыслу и международной правовой практике цивилизованных стран сделать пожизненно невъездными на территорию ЕС и их ассоциированные заморские территории. Вот это был бы хороший зеркальный ответ. После этого как минимум секретарей они точно бы на эти должности искали очень долго.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць