Паводле заявы Генеральнай пракуратуры Вярхоўны Суд прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй.

Паводле пракуратуры, «універсітэт праводзіць мэтанакіраваную работу па дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі ў краіне», а таксама «выкарыстоўваецца спецслужбамі некаторых суседніх дзяржаў для нанясення ўрону інтарэсам Беларусі ў палітычнай, гуманітарнай і інфармацыйнай сферах».
ЕГУ быў заснаваны як прыватны ўніверсітэт у 1992 годзе ў Мінску, закрыты ўладамі ў 2002 годзе, аднавіў дзейнасць у 2004 годзе ў Вільні.
У ЕГУ на некалькіх факультэтах навучаецца каля 1500 студэнтаў, працуе каля 100 выкладчыкаў.
У жніўні сацсеткі ЕГУ былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
-
У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?
-
У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі
-
Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Прамыя нашчадкі савецкай улады ў тым ліку пад уплывам традыцый фашысцкіх рэжымаў увасобілі ў паняцці "экстрэмістаў" ХХІ стагоддзя новую версію ўсё тых ж канцэпцый "ворагаў народа" і "унтэрменшаў" ("недалюдзей"). Абмежаванні ў правах закранаюць шырокія катэгорыі грамадзян.