Грамадства

Былога гендырэктара прадпрыемства асудзілі на 7 гадоў за хабар

Як паведамляе Генеральная пракуратура, з 9 лютага 2024 года па 3 студзеня 2025 года былы гендырэктар прадпрыемства па будаўніцтве і рамонце дарог, знаходзячыся на ўчастку садовага таварыства ў Мінскім раёне, некалькі разоў атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў гаспадарчых суб’ектаў на агульную суму больш за 38 тысяч рублёў.

Фота ілюстрацыйнае

Хабары былы гендырэктар атрымліваў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў у сваёй кампетэнцыі, у тым ліку за першачарговае пагашэнне запазычанасці па ранейшых дамовах і выкананых працах у сферы грузаперавозак.

Часткай атрыманых сродкаў (больш за 5 тысяч рублёў) ён не паспеў распарадзіцца, бо быў затрыманы праваахоўнымі органамі непасрэдна падчас атрымання чарговага хабару.

На судзе абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова.

Суд Мінскага раёна прызнаў яго вінаватым і прысудзіў па ч. 1 і ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса РБ 7 гадоў пазбаўлення волі са штрафам у памеры 700 базавых велічынь (29,4 тыс. рублёў) і забаронай займаць кіраўнічыя пасады на 5 гадоў.

Больш за 5 тысяч рублёў, якія былі знойдзеныя пры затрыманні, у мужчыны канфіскаваныя. Акрамя таго, абвінавачаны павінен быў вярнуць дзяржаве больш за 12 тысяч рублёў, атрыманыя незаконным шляхам, з улікам таго, што часткова сума была кампенсаваная добраахвотна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ17

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

Беларусцы выдалі бракаваны пашпарт. Дэфект выявілі на мяжы2

Працы мастака з Наваполацка не ўзялі на выставу Art Minsk. Ён прыйшоў на адкрыццё ў касцюме клоўна і стаў галоўнай зоркай6

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне беларусаў, якія з Польшчы прывезлі 32 кг пораху16

Хэдлайнерам канцэрта ў Мінску ў Дзень Перамогі стане Алег Газманаў32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць