Грамадства

За хабары затрымалі работніка буйнога дзяржпрадпрыемства. Ягонага папярэдніка таксама лавілі на хабары

Днямі аператыўнікі ГУБАЗіКа затрымалі службовую асобу буйнога дзяржаўнага прадпрыемства, якое забяспечвае вытворчыя патрэбы вядучых аўтамабільных вытворцаў нашай краіны і блізкага замежжа, паведамляе прэс-служба МУС.

У 2021 годзе на месцы злачынства пры атрыманні хабару ўжо затрымліваўся адзін з кіраўнікоў названага прадпрыемства.

Назначаны на вакантную пасаду яго намеснік працягнуў дзейнасць папярэдніка, разлічваючы, што прынятыя ім меры канспірацыі дапамогуць пазбегнуць адказнасці. Аднак адключэнне мабільных тэлефонаў, абмеркаванне злачынных планаў і атрыманне хабару па-за межамі не дапамагло, зазначаюць у міліцыі.

Па месцы яго жыхарства выяўленыя і канфіскаваныя грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці. Сума незаконнага ўзнагароджання вылічваецца мільёнамі расійскіх рублёў.

Заведзена крымінальная справа за хабарніцтва. Фігурант змешчаны ў СІЗА. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Маштабная паветраная атака на рэгіёны Расіі за 4 дні да параду. У Чувашыі гарыць завод ВПК7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»42

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць