Грамадства11

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей

У Мінску ў найбліжэйшы час з’явіцца некалькі новых аб’ектаў, якія павінны зрабіць горад больш прывабным для турыстаў і ўнесці разнастайнасць у гарадскую прастору, расказаў БелТА дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Яцко.

Так мае пасля рэканструкцыі выглядаць Пішчалаўскі замак

Адзін з ключавых праектаў — Пішчалаўскі замак (ці па-народнаму Валадарка), дзе раней размяшчалася СІЗА-1. Яго плануюць не проста адрамантаваць, а пераўтварыць у шматфункцыянальны комплекс.

Там збіраюцца адкрыць аб’екты гандлю і харчавання, праводзіць культурныя мерапрыемствы, а таксама стварыць музей, прысвечаны гісторыі самога комплексу і яго развіццю.

Яшчэ адзін кірунак — Лошыцкі парк. Там працягваецца аднаўленне гістарычнай забудовы XIX стагоддзя. У планах аднавіць млын і ператварыць яго ў рэстаран. Таксама плануецца аднавіць капліцу, у якой будзе інфармацыйны цэнтр. Менавіта адтуль будуць пачынацца экскурсіі па парку, што павінна зрабіць яго больш структураваным і зручным для наведвальнікаў.

Асобная навінка — тэрыторыя каля Палаца спорту. Там з’явіцца 16 невялікіх нестацыянарных гандлёвых аб’ектаў. У іх размесцяць пункты грамадскага харчавання, будуць працаваць рамеснікі, а таксама адкрыюцца інфармацыйныя і забаўляльныя зоны. Такім чынам плануецца стварыць новае месца для адпачынку ў цэнтры горада і «стварыць паўнавартасную канкурэнцыю так званым прыватным гастрадварам».

Акрамя турыстычных аб’ектаў, у горадзе таксама з’явіцца новы спецыялізаваны архіўны будынак плошчай больш за 20 тысяч квадратных метраў. Ён прызначаны для захоўвання архіваў Мінска і дзяржаўных ведамстваў і будзе абсталяваны сучаснымі сістэмамі для бяспечнага захоўвання дакументаў.

Каментары1

  • І
    04.05.2026
    Там з часам будзе музей генацыду беларускага народу які здзейсніў злачынны антыбеларускі і антычалавечы рэжым мянтоўскай хунты пры лукашызму.

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

Асятровы Месяц сёлета супадзе з зацьменнем і пачырванее

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3519

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць