Свет77

Расійскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў зарабіў на прапагандзе вайны ва Украіне за два гады больш за 370 тысяч даляраў

Уладзімір Салаўёў на прапагандзе вайны зарабіў за два гады больш за 30 млн расійскіх рублёў (каля 370 тысяч даляраў). Яго заробак на канале «Расія 1» дасягае 15 тысяч даляраў у месяц, а падарожнічае ён разам з каханкай-баскетбалісткай, піша тэлеграм-канал «Можем объяснить».

Можем объяснить

Пра гэта сведчаць даныя пра даходы Салаўёва за перыяд з сакавіка 2023 па чэрвень 2025 года, якія «МО» прадаставіла крыніца ў ведамстве.

12,6 млн расійскіх рублёў (155 тысяч даляраў) прапагандыст атрымаў ад тэлеканала «Расія 1», дзе выходзіць праграма «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым». Яшчэ 18,5 млн рублёў (231 тысяча даляраў) — ад холдынгу ВГТРК (у яго ўваходзіць тая ж «Расія 1», а таксама радыёстанцыя «Вести ФМ», дзе выходзіць праграма Салаўёва «Полный контакт»). На «Расіі 1» Салаўёў атрымліваў ад 240 тыс. да 1,2 млн рублёў у месяц ($3 тысячы — 15 тысяч). У ВГТРК — ад 720 тыс. да 900 тыс. рублёў у месяц ($9—11 тысяч).

Заробленае на прапагандзе ён актыўна памнажае. Свае даходы прапагандыст трымае на ўкладах у Сбербанку — паводле даных на студзень 2025 года, на яго рахунках знаходзіцца 45,6 млн рублёў (560 тысяч даляраў), вынікае з зліваў з ФНС. Па ўкладах ён зарабляе 21% гадавых.

Салаўёў, верагодна, пакінуў сваю жонку Эльгу Сэп, з якой быў у шлюбе з 2001 года. У шлюбе з тэлевядучым у іх нарадзіліся 5 дзяцей. Выснову пра цяперашнюю каханку Салаўёва можна зрабіць дзякуючы даным пра падарожжы прапагандыста. У паездках на цягніках 61-гадовага прапагандыста суправаджае 45-гадовая баскетбалістка Святлана Абрасімава (на фота).

Так, 16 чэрвеня 2022 года прапагандыст і яго каханка разам ехалі цягніком з Масквы ў Санкт-Пецярбург. Таксама Салаўёў і Абрасімава разам браніруюць авіябілеты — у тым жа чэрвені 2022-га яны набылі білеты з Санкт-Пецярбурга ў Маскву на адзін рэйс кампаніі «Аэрафлот».

Гэтыя даныя пацвярджаюць расследаванне ФБК, згодна з якім у Салаўёва ёсць тайная сям’я з двума дзецьмі: Абрасімава нарадзіла іх у ЗША. Калі б Салаўёў вырашыў узаконіць сваё цяперашняе сямейнае становішча, развод з Сэп павінен адбыцца праз суд. Аднак у базе пакуль няма даных пра іх развод.

Каментары7

  • даведка
    28.08.2025
    Маленькие какие-то официальные заработки у Соловьёва. Вечер с самим собой он ведёт с понедельника по четверг (в субботу у него шаббат), затем в воскресенье. Воскресный выпуск дополнительно включает его большие репортажи с фронта.
    Отдельно он ещё выпускает документальные фильмы про Верховный суд и т.д.
  • лапша
    28.08.2025
    Делает деньги на дураках.
  • Долларов
    28.08.2025
    Беднота российская, смотрите на украинцев, эти на войне зарабатывают миллионы

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы расказалі, як 20 дзён хадзілі па арктычнай глухмені. Цяпер там ёсць перавалы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча

Абвешчаны пераможца прэміі Гедройця. Але сапраўдную назву кнігі ведаюць толькі сябры журы10

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці пра кракаўскага стралка, які забіў як мінімум 6 чалавек27

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць