Грамадства55

20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме

Кацярына Вакарава родам з Адэсы. Яна ў вышуку ва Украіне за ўдзел у арганізаванай злачыннай групе, якая распаўсюджвала наркотыкі. Нядаўна яе затрымалі ў аэрапорце Інданезіі. Дзяўчыне пагражае смяротнае пакаранне, і гэта цалкам рэальна — там ужо расстрэльвалі замежнікаў за наркотыкі.

Кацярына Вакарава. Фота інданэзійскай паліцыі

Кацярыне Вакаравай 20 гадоў. Яна родам з Адэсы. Яе бацька дробны прадпрымальнік у сферы перавозак. Пасля школы дзяўчына паступіла ва ўніверсітэт на медыйшчыцу, але праз год кінула навучанне. Некалькі гадоў таму ў Кацярыны быў статус ІП як у цырульніцы.

У 2025 годзе жыццё Вакаравай пакацілася пад адхон. У чэрвені яе абвесцілі ў вышук ва Украіне — як удзельніцу злачыннай арганізацыі, што распаўсюджвала наркотыкі.

Кацярына Вакарава ў 2024 годзе ва ўніверсітэце. Фота: nsju.dp.ua

А 3 жніўня дзяўчыну арыштавалі ў аэрапорце Гуcці Нгура Рай на інданезійскім востраве Балі. Дзяўчына паводзіла сябе падазрона, таму яе даслалі на дагляд. Падчас сканавання ў дзяўчыны знайшлі два кілаграмы 4-CMC — гэта аналаг сумнавядомага мефедрона. Такі аб'ём — гэта некалькі тысяч разавых доз, а агульны кошт партыі — дзясяткі тысяч даляраў.

Вакарава прызналася, што збіралася прадаваць наркотыкі турыстам. Цяпер яе правяраюць на сувязі са злачыннымі групамі і шукаюць падзельнікаў дзяўчыны. Кацярыну дапытвалі трое сутак, а пасля змясцілі пад варту.

У Інданезіі вельмі строгае антынаркатычнае заканадаўства. Нават за захоўванне можа пагражаць да 20 гадоў, а за распаўсюд ці вытворчасць — пажыццёвае ці смяротнае пакаранне. Замежнікаў часта караюць больш жорстка.

З 2015 года былі расстраляныя больш за 10 грамадзян іншых краін, але звычайна смяротнае пакаранне адкладаюць, а людзей трымаюць за кратамі. Напрыклад, 69-гадовая брытанка Ліндсі Сэндвард ужо больш за 12 гадоў за кратамі абскарджвае прысуд, але пакуль яна прайграла ва ўсіх інстанцыях.

У 2026 уступае ў сілу новы крымінальны кодэкс, які змягчыць антынаркатычнае заканадаўства. Але на цяперашні момант Кацярыне Вакаравай пагражае велізарны тэрмін, пажыццёвае або смерць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Дзе галава?
    17.08.2025
    Маеш шмат наркаты. Хочаш прадаць. Куды едзеш? Правільна - у мусульманскую краіну, дзе за гэта смяротнае пакаранне. Як едзеш? Правільна - на самалёце з наркатой у багажы. Пралічылася, але дзе?
  • бабруйчанін
    17.08.2025
    Дзе галава?
    Гэтая ...дзевачка з Адэса Украіна яна нават ні ведае Закон Права ..злачынства - пакаранне але " 20.грівен" па легкаму і аўто падпале
  • Пауло Эскабар
    17.08.2025
    Наша Ніва, адшукай што стала з двума маладымі гродзенцамі, хлопцам і дзяўчынай, якіх у Непале з наркатой у 2019 ці 2020 перад кавідам затрымылі. Там тожа вышка свяціла.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі24

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь і Пакістан падпішуць мемарандум аб працаўладкаванні15

КНДР выпрабавала новыя ракеты СПА. Кім Чэн Ын кантраляваў асабіста3

Як у Кіеве адзначылі Дзень Незалежнасці2

У аэрапорце Баку пасажыраў Belavia трымалі дзве гадзіны ў самалёце без вентыляцыі, але самалёт так і не паляцеў1

Сёння ў Мінску развітаюцца з Яраславам Еўдакімавым

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне27

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі24

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць