Здарэнні55

14-гадовую мінчанку абвінавачваюць у збыце наркотыкаў — ёй пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі

Школьніца вырашыла падзарабіць на продажы наркотыкаў. Зараз яе чакае суд, паведамляе СК.

Незаконную працу школьніцы прапанаваў невядомы. Ён напісаў у тэлеграм і расказаў, што па пэўных каардынатах трэба будзе забіраць скруткі, а затым раскладваць іх у розных раёнах горада і фатаграфаваць. Падлетак пагадзілася і на працягу некалькіх тыдняў распаўсюджвала наркотыкі.

Чарговую закладку яна зрабіла 13 мая, пасля чаго яе затрымалі супрацоўнікі наркакантролю. Пазней школьніца паказала месцы з закладкамі — асабліва небяспечным псіхатропам альфа-PVP.

«Па выніках расследавання непаўналетняй выстаўлена абвінавачанне па ч. 4 арт. 328 (незаконныя з мэтай збыту набыццё, захоўванне, перавозка псіхатропных рэчываў, учыненыя ў дачыненні да асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры арганізаванай групай) Крымінальнага кодэкса. З санкцыі пракурора да яе ўжыта мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту», — паведамляе Следчы камітэт.

Падчас допыту затрыманая прызналася, што спачатку не ведала пра змест скруткаў. А калі зразумела, у які бізнэс уцягнута, не адмовілася і працягвала рабіць закладкі.

У Беларусі крымінальная адказнасць за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту наступае з 14 гадоў. Па гэтым артыкуле пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары5

  • бабруйчанін
    28.07.2025
    бабруйчанін
    Наўздагон Вылюдкаў якія " уцягвайют падманам няпоўнагадовых" Пажыццевае ці ..верхняя мера пакарання .
  • Bel
    28.07.2025
    бабруйчанін, калі б праваахоўныя органы выконвалі сваю працу, то непаўнагадовыя не былі б уцягнутыя ў гэта. Сам факт што дзеці трапляюць у такую сітуацыю - гэта прыкмета хворага грамадства і хворай краіны.
  • Як заўсёды
    28.07.2025
    Як заўсёды, дарослага, які ўцягнуў 14-гадовую дзяўчынку ў злачынную дзейнасць, мянты канечне жа шукаць і саджаць не будуць. Як і тых, хто завозіць наркату на тэрыторыю Беларусі.

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

Такарчук: Я шчыра выбачаюся перад Ціханоўскім за сваю фразу37

Бельгійскі велагоншчык фінішаваў з пераломамі двух рэбраў на «Вуэльце»

Колькасць загінулых у выніку ўдару па складзе боепрыпасаў пад Кіевам дасягнула 374

Гэты здымак атрымаў самую высокую ацэнку ў намінацыі «Партрэты жывёл»

У Расіі вызваліўся беларускі маньяк, якому прысудзілі больш за 20 гадоў за згвалтаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць