Свет22

«Я не дыктатар, мне ў галаву не прыйдзе змяняць Канстытуцыю». Прэзідэнт Сербіі Вучыч заявіў, што не пойдзе на трэці тэрмін

Сябра Лукашэнкі і Пуціна расказаў, што не збіраецца перапісваць асноўны закон пад сябе.

Аляксандр Вучыч. Фота: AP Photo / Darko Vojinovic

Прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч заявіў, што не збіраецца ісці на трэці тэрмін і мяняць для гэтага Канстытуцыю.

Вучыч сказаў, што ён не дыктатар і яму ў галаву не прыходзіць перапісваць закон пад сябе, паведамляе kurir.rs.

«Выбары будуць, я палітычны ветэран, больш не магу балатавацца ў прэзідэнты, і мне нават у галаву не прыходзіць змяняць канстытуцыю, каб далей вылучацца. Я не дыктатар, якім мяне ўяўляюць у аўстрыйскіх СМІ, сваю прэзідэнцкую кар’еру закончу праз год з невялікім», — сказаў Вучыч.

Ён дадаў, што працягне змагацца за свае ідэалы і дапамагаць іншым, але не стаў казаць, на якой пасадзе ён збіраецца гэта рабіць.

Вучыч таксама адзначыў, што сербскія ўлады не ціснулі пратэст сілай, таму што ён «паважае патрэбу людзей змагацца за нешта іншае, хаця гэта не заўсёды выяўляецца дэмакратычна».

З лістапада 2024 года ў Сербіі праходзяць масавыя пратэсты з патрабаваннем правесці датэрміновыя выбары. Народныя выступы пачаліся пасля трагедыі: у Нові-Садзе абрынуўся нядаўна адрамантаваны навес на вакзале, у выніку чаго загінулі 16 чалавек. Першапачаткова людзі выйшлі на пратэст з патрабаваннем пакараць вінаватых і ўзмацніць барацьбу з карупцыяй, але потым вылучылі і палітычныя патрабаванні, у тым ліку адстаўкі ўрада і прэзідэнта.

Вучыч займае пост прэзідэнта з 2017 года. Да гэтага ён яшчэ тры гады быў прэм'ер-міністрам. 

Каментары2

  • о
    13.08.2025
    А что наконт пенсіі ў кастрамской вобласці?
  • І
    14.08.2025
    А згодна з так званай "Канстытуцыяй" офісу-Лябедзька, прэзідэнт мае права на рэферэндум каб адпаведна стаць перасідзентам (бо іншыя "рэферэндумы" яму не патрэбны) .
    Нагадаю што ў ЗША нават ЦВК няма, а ў Канстытуцыі офісу-Лябедзька есць. Потым ўмоўны лукашэнка 2:0 сваім незаконным указам прызначае чарговую Ярмошыну з сям'і расейскіх вайскоўцаў, робіць пад сябе ліпавы рэферэндум, малюе ліпавыя лічбы і ва-ля, маем чарговага Лукашэнку 2:0 і ўвесь савецка-саўгасны трэш з вялікім руцкім, толькі ўжо па Канстытуцыі офісу-Лябедзька якая фактычна вядзе да дыктатуры, па зместу антыпарламенцкая і антыбеларуская. Ў ей нават пра сувярэнітэт і незалежнасць Беларусі не ўзгадваецца.

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць