Здарэнні11

Мінчук на «Лексусе», які таямніча знік і якога шукалі некалькі дзён, сам прыйшоў на запраўку пад Лагойскам

Кажа, што нібыта ачомаўся ў лесе, нічога не памятаў і паехаў на аўтазапраўку.

Знойдзены 46-гадовы жыхар Мінска Кірыл Шаблінскі, які знік вечарам 4 жніўня ў аграгарадку Драчкава Смалявіцкага раёна і пазней быў заўважаны на запісах камер відэаназірання ў гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна, піша Kraj.by.

Шаблінскі знік разам са сваім аўтамабілем «Лексус», на якім ён прыязджаў да маці ў Драчкава. У Плешчаніцах, за 87 кіламетраў ад месца знікнення мінчука. 6 жніўня валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» шукалі яго ўвесь вечар і ўсю ноч. Пошукі аказаліся безвыніковымі.

Камандзір ПВА «Анёл» Сяргей Коўган у суботу падзяліўся добрай навіной: мінчук, знікненне якога ўжо не ведалі як тлумачыць, сам на сваёй машыне прыехаў на адну з аўтазаправачных станцый пад Лагойскам.

— 8 жніўня каля абеда нам паведамілі, што Кірыл Шаблінскі знойдзены, — распавядае Сяргей Коўган. 

— Гісторыя даволі дзіўная, — адзначае камандзір «анёлаў». — Кірыл прыехаў на аўтазапраўку і там папрасіў тэлефон, каб патэлефанаваць сваёй жонцы. Да гэтага часу былі ўстаноўлены сведкі, якія бачылі мінчука недалёка ў лесе.

Актыўнымі пошукамі ў межах аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў займаліся супрацоўнікі міліцыі, якія праглядалі запісы з камер відэаназірання. Я думаю, што яны самі б знайшлі Шаблінскага рана ці позна. Калі ён з аўтазапраўкі патэлефанаваў жонцы і папрасіў яе прыехаць, то разам з жонкай на АЗС амаль адначасова прыехалі і міліцыянеры.

Паводле слоў Сяргея Коўгана, Кірыл Шаблінскі нешматслоўны ў тлумачэннях, дзе ён увесь гэты час знаходзіўся.Кажа, што нібыта ачомаўся ў лесе, нічога не памятаў і паехаў на аўтазапраўку.

Каментары1

  • Шэры
    11.08.2025
    Коу́ган , Бо́рсук , Соро́ко , Коле́да

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць