Грамадства22

Нацбанк выпускае манеты «Славянка»

Нацыянальны банк Беларусі паведаміў, што з 11 жніўня ўводзіць у абарачэнне інвестыцыйныя манеты пад назвай «Славянка».

Манеты зробленыя з золата найвышэйшай пробы (999,9) і будуць выпускаться ў двух варыянтах:

  • наміналам 50 рублёў, вагой 7,78 грама і дыяметрам 21,9 мм (тыраж — 3000 штук);
  • наміналам 100 рублёў, вагой 15,55 грама і дыяметрам 27,9 мм (таксама 3000 штук).

Іх вырабляе гомельскае прадпрыемства «Крышталь-Холдынг». Манеты маюць круглую форму з рэльефным кантам і насечкамі па баках.

Манеты «Славянка» будуць мець статус законнага плацежнага сродку — імі можна будзе расплачвацца без абмежаванняў. Пра дакладную дату з’яўлення манет у продажы Нацбанк паведаміць пазней.

Каментары2

  • Слівянка
    08.08.2025
    Я поняў, славянка ад слова "сьліва" выйшла. Ну цяперака нас на Нацыянальным Банку пачнуць зьліваць, пайду хоць шлангам прыкінуся і стану галлам
  • Nn
    08.08.2025
    Назва - " Палачанка " пасавала б лепш ,
    бо назва , персанальная а не ананiмная , славянка можа быць таксама з Сербii цi з Чарнагорыi

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

У СІЗА КДБ адшукаўся падпалкоўнік Зара, якога сілавікі лічаць аналітыкам Сахашчыка. Як ён апынуўся ў Беларусі — невядома16

У Мінску з'явіцца 15 новых тралейбусных маршрутаў1

ЗША папярэдзілі Еўропу, што праз вайну з Іранам пастаўкі ўзбраення могуць адкласці гадоў на пяць4

Навукоўцы высветлілі, калі Зямля можа страціць кіслародную атмасферу4

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ4

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі12

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць