Свет33

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца

Літоўскія сацыял-дэмакраты вылучылі на пасаду прэм'ер-міністра цяперашнюю кіраўніцу Міністэрства сацыяльнай абароны і працы, колішнюю прафсаюзную актывістку Інгу Ругінене.

Інга Ругінене

Інга Ругінене працуе на пасадзе міністра сацыяльнай абароны і працы Літвы са снежня 2024 года, яна дэпутатка Сейма ад партыі сацыял-дэмакратаў.

Новая меркаваная прэм'ерка нарадзілася 24 мая 1981 года ў Троках, як кажуць, у рускамоўнай сям'і. Па адукацыі яна магістарка аховы здароўя і юрыстка ў сферы працоўнага права, а таксама вывучала кіраванне лясной гаспадаркай.

З 2018 па 2024 год яна ўзначальвала Літоўскую канфедэрацыю прафсаюзаў. Была віцэ-прэзідэнткай Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC) і Еўрапейскай канфедэрацыі прафсаюзаў (ETUC).

Кандыдатура Ругінене павінна быць узгодненая з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам. Пасля гэтага ён павінен прадставіць кандыдата на зацвярджэнне Сейму.

Пасада прэм'ер-міністра Літвы вызвалілася пасля таго, як 4 жніўня ранейшы кіраўнік урада Гінтаўтас Палуцкас пайшоў у адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу.

Каментары3

  • Ні хачу я прафсаюзніцу, дайця мне eu-саюзніцу
    06.08.2025
    Каротчэ праграма Саюз-Avalon у дзействіі.. засталася Ілона Маска папрасіць запусціць на каторы Марс, Новую Беларусь строіць ад Карпат да Камчацкіх марэй Літоўская армія ўсіх сяльней...
  • XX XY
    06.08.2025
    І ўсё гэта без гендарных квот? Немагчыма. Ксюша Малюкова, Аліна Харысава, Наста Базар, Анна Краўчанка, вучыцеся!
  • У них тоже кандидатов нет
    06.08.2025
    Пропала Летува. Сначала замерзнут батареи потом начнут пропадать калоши из подьезда.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

Пуцін на перамовах па Украіне можа патрабаваць вяртання НАТА да межаў 1997 года13

У Германіі беларус спрабаваў атрымаць лекі на 7000 еўра па падробленым рэцэпце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць