Меркаванні3131

Ёсць толькі адна ідэя, якая аб’ядноўвае ўсіх беларусаў

Але і яна спрацуе толькі ў той момант, калі адчыніцца акно магчымасцяў для Беларусі, піша гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Фэйсбук, як і любая іншая сацыяльная сетка — добрая платформа для публічнага плакання, і нагоды для гэтага плакання знаходзяцца самыя розныя, у тым ліку і на грамадска-палітычную тэматыку.

Адна з распаўсюджаных формаў — гэта плаканне пра адсутнасць у беларусаў «адзінства», ад чаго, маўляў, і ўсе нашы беды цяперашнія. Вось было б адзінства, узялі б мы ды ўсе чыста аб'ядналіся — і тады праліўся б на нас дабрадайны дождж, і праблемы ўвадначас развязаліся, як бы іх і не было ніколі…

Прыкол у тым, што часцей за ўсё гэтыя самыя нараканні паходзяць зусім не ад «галубоў міру», а ад людзей з вельмі бескампраміснай уласнай пазіцыяй, якія перад тым, як плакацца пра адсутнасць адзінства, бо «такі ўжо народ чортаў», самі шчодра абліваюць брудам сваіх рэальных і ўяўных апанентаў, пакідаючы вельмі вузкі калідор для таго, каб адпавядаць крытэрыям сапраўднага беларуса і грамадзяніна. А пасля ідзе заклік — давайце аб'ядноўвацца нарэшце, так вас і растак, бо гіне краіна, і нацыя з ёй за кампанію.

Але ж пры любым аб'яднанні заўсёды ўзнікае пытанне — на якой платформе яно мусіць быць?

Тая частка беларускага грамадства, якая апазіцыйная рэжыму Лукашэнкі — яна ж вельмі неаднародная, і хоць у розных прапорцыях, але ў ёй прадстаўленая ўся разнастайнасць грамадска-палітычнага спектру — правыя і левыя, кансерватары і лібералы, еўраінтэгратары і еўраскептыкі, вернікі і атэісты, абаронцы «традыцыйных каштоўнасцяў» і барацьбіты за роўнасць усяго і ўсіх, радыкалы і памяркоўныя, беларускамоўныя і рускамоўныя, і г. д., і да т. п. Цэлае грамадства, карацей, у мініяцюры.

І за што тады ўсім разам змагацца, аб'яднаўшыся? Куды ахвотна пойдуць адныя, не зацягнеш і на вяроўцы іншых. Адпаведна — узаемныя спрэчкі і непазбежныя расколы.

Праўда, ёсць адна фундаментальная каштоўнасць, якая ўсіх нас аб'ядноўвае натуральным чынам — гэта незалежная Беларусь. Наконт гэтага то я не бачыў ніколі ніякіх спрэчак у нашым коле, больш таго — у гэтым пытанні пагаджаемся не толькі мы, але і большая частка лукашыстаў. Можна сказаць, што гэта наш галоўны, калі не адзіны нацыянальны кансэнсус.

То, значыць, гэта і ёсць натуральная платформа для аб'яднання, і спрачацца няма пра што тады? Давайце тады будзем на ёй і злівацца ў экстазе?

Нібыта так, але не зусім.

Бо калі адносна самой патрэбы незалежнай Беларусі прадмету для дыскусіі няма, то адносна таго, якой гэта Беларусь мае ў перспектыве быць, спрэчак было, ёсць і, вядома, будзе нямерана. І не толькі (ды і не столькі) паміж лукашыстамі і намі, як у нас паміж сабой.

Прытым гарачыя спрэчкі не толькі пра тое, якой мае быць будучая Беларусь, але і пра тое, якімі шляхамі гэтай будучыні дасягаць.

І гэтых спрэчак не трэба баяцца ці саромецца, бо яны цалкам натуральныя і непазбежныя. Так было, ёсць і будзе ў абсалютна любым грамадстве, і не толькі паднявольным. Поўнае адзінства, як той казаў, бывае толькі на могілках, а мы ж жывыя.

Але сама па сабе ідэя вольнай і незалежнай Беларусі як адзіная натуральная платформа для аб'яднання несумненна ў пэўны час сваю ролю адыграе. Толькі час той не адмыслова кімсьці вызначаны і прадпісаны, ён рандомны. А настане ён у той момант, калі адчыніцца тое самае акно магчымасцяў, пра якое мы ўвесь час гаворым.

Калі менавіта тое акно адчыніцца, не ведае цяпер ніводзін чалавек у свеце, і не верце тым, хто гаворыць, што ведае. Але калі яно ўсё ж адчыніцца і проста ў паветры будзе разлітае адчуванне, што вось цяпер магчымыя змены і трэба ўсім аб'яднацца, каб гэты шанец паспрабаваць скарыстаць — тады ўсё, што сёння выклікае гарачыя і бясплённыя спрэчкі, вырашыцца натуральным чынам і амаль усе (выключэнні, вядома, будуць, але наўрад ці істотныя) адзін да аднаго самі сабой пацягнуцца, часова забыўшыся на рознагалоссі. Мы гэта, зрэшты, назіралі на ўласныя вочы зусім нядаўна, пяць гадоў таму. Ну, а да таго часу будуць «разброд і шатанні», інакш ніяк.

У часы палітычнага штылю (не ўвогуле, а канкрэтна на нашай пляцоўцы) немагчыма проста так збіць разнамасны народ у адну кучу — бо няма відавочнага аб'екта прымянення ягонай калектыўнай энергіі, акрамя толькі біцця галавой у сценку. Гэты працэс таго-сяго, вядома, таксама натхняе, але такіх людзей мізэрная меншасць.

Адзіныя ж сферы дзейнасці, дзе і ў цяперашніх умовах сапраўды магчымае прынамсі адноснае адзінства — гэта сферы адукацыі, культуры, праваабароны, СМІ і да таго падобнае. І акурат тут у нас, вядома, далёка не ўсё ідэальна, але ўсё ж такі, мне здаецца, не так і кепска.

І вельмі важна, каб і надалей менавіта гэтыя сферы паменш палітызаваліся, а адпаведна і траплялі пад расколы. Гэтага то дасягнуць якраз дастаткова рэальна. Хоць, вядома, таксама не заўжды ўдаецца. Усё ад людзей залежыць.

Каментары31

  • Ганьба канешне
    06.08.2025
    Мая хатка скраю, вось галоўная iдэя гэтых ядуноў. Не дзiвы што яны сталi рабамi пуцiнаў i лукашэнак.
  • вумка
    06.08.2025
    "Калі менавіта тое акно адчыніцца, не ведае цяпер ніводзін чалавек у свеце,"
    акно адчыніцца, калі сёе-той памрэ. дакладней - не адчыніцца. бо ва ўладаў ёсць план В і план С. не пусцяць туды выпадковых людзей
  • Вакно бязглуздасьці
    06.08.2025
    Хто зараз, калі ідзе вайна ва Ўкраіне, пачаць вызваляць Беларусь? Можа хопіць лаббіраваць ідэю круглага стала з карнікамі і хрыста прадаўцамі? Можа пара ўзгадаць што Беларусь не Марсе ці Юпіцеры? Ёсьць межы Беларусі - і пара задаваць пытаньні, чаго мы, беларусы, іх не кантралюем? Да якой пары нашая краіна знаходзіцца пад анэксіяй Крэмля? Чаму нам дамарошчаныя не даць права голасу і кантроля зьнешняй палітыкай дзяржавы, заснавальніцы ААН?

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў13

ГрамадстваАбнаўляецца!13

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС14

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў13

ГрамадстваАбнаўляецца!13

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць