Вайна33

Сырскі: Расія кожны месяц павялічвае групоўку на фронце на дзевяць тысяч чалавек

Нягледзячы на страты Расія, паводле даных Украіны, здольная кожны месяц нарошчваць свае сілы на фронце.

Абмен палоннымі ў Беларусі. Фота: Russian Defense Ministry/Anadolu via Getty Images

«Праціўнік штомесяц павялічвае сваю групоўку на 9 000 чалавек», — напісаў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі ў Facebook.

Паводле слоў Сырскага, расійскае камандаванне хоча сфармаваць дзесяць дадатковых дывізій да канца года.

«Таму ў нас няма іншага выбару, акрамя як працягваць мабілізацыйныя мерапрыемствы, паляпшаць баявую падрыхтоўку і ўмацоўваць кампанент беспілотнікаў у нашых узброеных сілах», — заявіў генерал.

Страты Расіі ў ліпені склалі больш за 33 000 забітых і параненых, сцвярджае Сырскі.

Каментары3

  • Жвір
    06.08.2025
    Агулам гэта каля 300тыс. чалавек а можа й болей. Раша пачынала вайну меншай колькасьцю жывой сілы... Вось і адказ Трампу на ягоную мітусьню.
    Няма іншай альтэрнатывы, як толькі ўзбройваць УСУ, дапамагаць разведданымі, пашыраць ды ўдасканальваць санкцыі супраць Расеі ды ейных хаўрусьнікаў.
  • няма веры
    06.08.2025
    украінцам трэба вызначыцца з прапагандай. Бо яны то кажуць, што страты ў расіян 1:14 і яны хутка скончацца, то заяўляюць, што расіяне нарошчваюць групоўку на 9к штомесяц
  • 1
    06.08.2025
    Техналягічна можна зараз і болей забіваць акупантау́-праклятых рашыстау́

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць