Эканоміка

Квіткі на цягнікі будуць каштаваць даражэй

Згодна з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю №50 ад 18 ліпеня 2025 года, у краіне плануецца павелічэнне тарыфаў на перавозку пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам у межах краіны. Павышэнне складзе ў сярэднім ад 5 да 15% — у залежнасці ад віду злучэння, паведамляе БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

На гарадскіх лініях тарыфы павышаюцца:

  • на 20 капеек у межах аднаго тарыфнага пояса (напрыклад, Мінск — Гарадзішча);
  • на 25 капеек у межах двух паясоў.

На рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях цана будзе залежаць ад адлегласці, класа абслугоўвання (эканом ці бізнэс), тыпу вагона і рухомага саставу.

Прыклады павышэння:

  • Мінск — Рудзенск (эканом): +25 капеек;
  • Мінск — Бабруйск (бізнэс): +55 капеек
  • Мінск — Віцебск (эканом): плацкарт: +82 капейкі; купэ: +1,13 рубля;
  • Мінск — Гомель (бізнэс): вагон 2-га класа: +1,20 рубля; 1-га класа: +1,65 рубля.

У МАРГ нагадалі, што апошняе павышэнне тарыфаў было ў красавіку 2024 года. Новыя цэны пачнуць дзейнічаць пасля афіцыйнага апублікавання пастановы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз прапанаваў альтэрнатыву Starlink для Украіны4

Лукашэнка прапанаваў аддаць частку Верхнядзвінскага раёна бізнэсмену Вараб'ю12

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Адэскай вобласці2

Саладуха распавёў, чаму пагадзіўся «круціць гусь» у хайповай рэкламе казіно12

Хто быў першым намінантам на Нобелеўскую прэмію з Беларусі і што пра кандыдатаў-суайчыннікаў вядома з рассакрэчаных архіваў

Суддзю Брысіну, якая прысудзіла Паўлу Белавусу 13 гадоў калоніі, адправілі на пенсію і выдалі знак «За адданасць правасуддзю»4

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску22

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Пачобут паразважаў пра будучыню ў рэгіёне: Калі геаграфічна Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, то палітычна — гэта частка Азіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць