Меркаванні5959

Стась Карпаў расказаў пра ўласную траўму, звязаную з дыкам

Годнасць жанчыны — як і годнасць любога чалавека — мусіць праяўляцца ў адэкватнай рэакцыі на непрыемнае і на спосаб самапрэзентацыі падчас непрыемнага, піша ён у сябе ў фэйсбуку ў тэксце, які многіх абразіць.

Стась Карпаў. Фота з фэйсбука

Калі хлопчыку Стасіку было гадоў з 5-7, ён хадзіў на піяніна і сальфеджыа ў ДК «Сукно».

Праблема была ў тым, што там было не толькі піяніна, але і шмат іншых актыўнасцяў і мерапрыемстваў.

І вось у адзін дзень у прызначаны час хлопчык Стасік уварваўся ў знаёмы кабінет, дзе яго звычайна чакала настаўніца (на чый выбітны бюст Стасік аднойчы ўпершыню ў жыцці заліп, а настаўніца заўважыла і Стасік пачырванеў і не забыў гэты сорам да сённяшняга дня).

Дык вось Стасік уварваўся, але… Карацей, нечакана ў ДК «Сукно» вырашылі правесці чэмпіянат па бодзібілдынгу. І грымёрку яны зладзілі, сука, чамусьці ў нашым кабінеце музыкі.

І тут трымайце адначасова ў галаве дзве рэчы.

Першае. Грыміроўка бодзібілдараў — гэта калі аграменныя голыя мужыкі націраюць сябе нейкім, сука, гуталінам — каб рэльеф быў рэльефным.

Другое. Стасік на той момант быў недзе метр ростам. Адпаведна, калі ён уварваўся — то убачыў не раяль і не настаўніцу на вінтавым крэсле. А убачыў ён, як высока над стасікавай галавою, як метраном, раскачваецца агрррромны такі х*р паміж дзвюх таўсценных ног.

Стасік, натуральна, у поўным ах*і выпаўз з кабінета, а цяпер вырашыў прызнацца вам, што забыць х*р культурыста ён здолеў яшчэ ў меншай ступені, чым цыцкі выкладчыцы. Але Стасік гатовы паклясціся, што яго не траўмавалі ані фітнэс-члены, ані музычнае дэкальтэ.

Таму вось што.

Я не лічу, што эпісталярныя х*і — гэта вельмі здорава. Я лічу, што шлюць такія фоткі як мінімум людзі з адсутнасцю густу. Хацеў напісаць «калгаснікі», але калгаснікі, пэўна, як раз не шлюць. Для іх х*й — інструмент. Яны не дасылаюць бабам фоткі касілак, фоткі сярпоў і фоткі х**ў. Я так думаю.

Слаць х*і — тупа.

Слаць х*і — тупа.

Тупа.

І пошла.

Ок?

Але калі я чытаю як бабі свет незваротна змяніўся пасля такой фоткі, я думаю, што гэта таксама пошла і тупа. Бо свет не мяняецца ад таго, што вы і так сабе цудоўна уяўляеце ў дэталях.

Па вуліцах вашых гарадоў, дарагія дзевачкі, ходзяць тысячы людзей вельмі пурытанскіх поглядаў. І ім невыносна назіраць вашы паўадкрытыя сракі, пупкі, панчохі, цыцы навыварат і многае іншае. Вам не напляваць? Напляваць. Мне, калі што, таксама.

Я б вельмі хацеў, каб змагары за жаночыя правы проста перасталі спрыяць развіццю псіхозаў і называлі рэчы правільнымі словамі і правільнымі імёнамі.

Калі вам скінулі фотку х*ра — не, гэта не тое самае, што вас згвалцілі. Перастанць нарэшце усё называць «гітлерам». Не ўсё — гітлер, і не ўсё «мяне згвалцілі».

Калі вам паказвае пісаньку мужык у цёмным завулку — гэта можа напужаць, бо наўпрост звязана са страхам адчуць пісаньку ўнутры сябе. А калі вам шлюць фотку — то яна ўнутры вас можа апынуцца толькі разам з тэлефонам.

Не суйце ўнутр сябе тэлефон. Забаньце чувака. Ці апублічце гэтыя фоткі і напішыце «баран!»

Але не трэба ліць слёзы і дэманстраваць, што вы не нармальныя дарослыя людзі з дарослай псіхікай, а нейкія запужаныя нягеглыя дадаткі да ненавіснага вам «мужчынскага свету».

Гонар жанчыны павінен (я так думаю) праяўляцца не толькі ў яе змаганні за роўную заплату шляхам скаргаў начальству.

Годнасць жанчыны — як і годнасць любога чалавека — мусіць праяўляцца ў адэкватнай рэакцыі на непрыемнае і на спосаб самапрэзентацыі падчас непрыемнага.

Калі ваша пазіцыя — бясконцае шмыганне носам і заламванне рук, то ніякай «роўнасці вашай мары» вы ніколі не здабудзеце. Ніводны чалавек нічога шмыганнем носам не дамогся.

Вы адчуваеце сябе бездапаможна? Ок. Я таксама. Жыву не так як я хачу, не там, дзе хачу. Не хачу, каб была вайна, не хачу каб не мог бачыць бацькоў, калі мне спатрэбіцца.

Гатовы атрымаць на свой мабільны ўсе самыя тонкія і крывыя х*і планеты за магчымасць нарэшце дачакацца, калі сапраўдны а не прыдуманы пі****ц нарэшце скончыцца.

Каментары59

  • Вася с пилорамы
    23.07.2025
    По крайней мере-честно, без всякой мишуры
  • Спадар
    23.07.2025
    Задзяўбло ўжо глядзець на кабет у труселях на вуліцы. Куды падзеліся дамы ў спадніцах?
  • Гамон
    23.07.2025
    Нарэшце нехта сказаў без саплей. Задзяўбаў гэты трэнд на пакрыўджаных ахвяр-сняжынак, якія траўмуюцца ад павеву ветрыка. Яшчэ скажыце, ніколі на дарослыя сайты не заходзілі. Шкада, не магу паставіць 10 лайкаў.

Цяпер чытаюць

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну24

Зяленскі едзе ў Турцыю для актывізацыі перамоваў з Расіяй3

Кадэбэшнікі і кашалёк Лукашэнкі — стала вядома, хто кіруе новым кансервавым заводам у Новалукомлі, «аналагаў якому няма»10

Кембрыджскі слоўнік выбраў слова года. Здавалася б, пры чым тут Тэйлар Свіфт?3

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе5

«У лісце чыгункі ні слова праўды». Хлопца з інваліднасцю па зроку высадзілі з цягніка, хоць у яго бясплатны праезд12

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Мінску перавысіў 1800 даляраў2

Апаненты Ціханоўскай збіраюцца стварыць свой орган, каб легітымна прадстаўляць беларускі народ65

Сярэдні гадавы заробак у ЕС вырас на 5,2%, лідзіруе Люксембург. Літва і Эстонія ў сярэдзіне спісу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць