Лукашэнку далажылі, што камбайны не гатовыя да жніва ў кожнай трэцяй гаспадарцы
У Беларусі сёлета, калі верыць Аляксандру Лукашэнку, плануюць сабраць каля 11 мільёнаў тон збожжа. На селектарнай нарадзе ён адзначыў, што гэта — той ураджай, які зараз яшчэ на палях, і яго трэба сабраць без страт. Аднак не ўсё праходзіць гладка, піша БелТА.

Камітэт дзяржкантролю, Генпракуратура і МУС дакладваюць, што ў некаторых рэгіёнах да жніва падрыхтаваліся дрэнна. Частка тэхнікі — камбайны, зернесушыльныя комплексы — у няспраўным стане.
Некаторыя адрамантаваныя камбайны нават не прайшлі тэхагляд. Гэта прыводзіць да таго, што нагрузка кладзецца на меншую колькасць працуючых машын.
У кожнай трэцяй гаспадарцы з правераных камбайны не гатовыя да працы. У некаторых месцах рамонты нават не пачыналі — не хапае ні запчастак, ні механізатараў. Таксама праблемы з захоўваннем ураджаю: склады не падрыхтаваны, бракуе паліва і матэрыялаў. Ёсць і выпадкі падману — у 5% гаспадарак тэхніка была «гатовая» толькі па дакументах.
Ужо на пачатку жніва Камітэт дзяржкантролю выявіў выпадкі няякаснай працы, напрыклад, у Свіслацкім і Салігорскім раёнах. Падобныя праблемы і пры нарыхтоўцы кармоў: шматгадовыя травы не былі своечасова падкормленыя, тэхніка зламаная, тэмпы работ нізкія.
У Віцебскай вобласці па стане на 14 ліпеня яшчэ не быў завершаны першы ўкос траў на 20 тысячах гектараў.
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары