Расійскі прадзюсар стаў дырэктарам Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў
Міністр культуры Руслан Чарнецкі прадставіў калектыву Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў новага дырэктара Сяргея Кавалёва, піша тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Фота: Мінкульт
Адпаведны загад аб прызначэнні на пасаду быў падпісаны 12 ліпеня.
Міністэрства паведамляе, што Сяргей Кавалёў мае вялікі досвед працы ў сферы культуры і крэатыўных індустрыях і ў свой час працаваў прадзюсарам у папулярных расійскіх медыякампаніях.
На думку Чарнецкага, прызначаны дырэктар надасць новы імпульс працы інстытуцыі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары