У выдавецтве «Янушкевіч» выйшла новая кніга вершаў паэта Мікіты Найдзёнава з назвай «Праспект Нежалезнасці». Зборнік уключае найлепшыя, пераважна лірычныя вершы, што напісаліся аўтарам з часу выхаду дэбютнай кнігі «Развітанцы» (2015), піша Belllit.info.

Рэдактарам кнігі выступіў паэт, перакладчык і выкладчык Андрэй Хадановіч. Мастацкае афармленне — Лізавета Лянкевіч.
«Праспект Нежалезнасці» — другі зборнік Мікіты Найдзёнава. Лірычны герой шпацыруе па бесклапотным Мінску, дзе няма і ценю настальгіі — спрэс каханне, творчыя пошукі і спрадвечныя праблемы «асобы тонкай душэўнай арганізацыі».

Кнігу неўзабаве можна будзе замовіць праз сайт Knihauka.com.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары