Свет33

Улады Ірана схапілі сотні чалавек па падазрэнні ў шпіянажы на Ізраіль. Пяцёра ўжо пакараныя

За апошнія два тыдні, з пачатку ірана-ізраільскай вайны, у Іране арыштавалі больш за 700 чалавек, падазраваных у сувязях з Ізраілем, паведамляюць іранскія дзяржаўныя СМІ. З мінулай нядзелі павесілі пяць чалавек, трое з іх — у сераду раніцай. Іранскія ўлады называюць іх «агентамі «Масада», піша Бі-бі-сі.

Фота: Vahid Salemi / AP

«З пачатку атакі Ізраіля на Іран шпіёнская сетка сіянісцкага рэжыму ў краіне надзвычайна актывізавалася», — піша іранскае агенцтва Fars News.

Іншае агенцтва, Mizan, што спецыялізуецца на навінах судовай сістэмы краіны, апублікавала імёны траіх пакаранных. Гэта Ідрыс Алі, Азад Шаджаі і Расул Ахмад Расул.

Яшчэ два чалавекі — Махамад-Амін Махдаві Шайстэх і Маджыд Мусайбі — былі пакараны адпаведна ў мінулую нядзелю і панядзелак. Паводле звестак СМІ, усе яны былі асуджаны за «супрацоўніцтва на карысць сіянісцкага рэжыму», у прыватнасці, за кантрабанду абсталявання, якое пазней выкарыстоўвалася для забойства неназваных высокапастаўленых асоб.

Смяротнае пакаранне ў сераду стала першым выкананым прысудам пасля таго, як Іран і Ізраіль абвясцілі пра спыненне агню. Яно адбылося ў горадзе Урмія на паўночным захадзе Ірана, недалёка ад мяжы з Турцыяй, паведамілі іранскія судовыя органы.

Тэгеран рэгулярна абвяшчае пра арышт і пакаранне агентаў, падазраваных у працы на замежныя разведслужбы, у тым ліку «Масад».

Пасля таго, як 13 чэрвеня Ізраіль нанёс першы ўдар па іранскіх ядзерных аб’ектах, Тэгеран паабяцаў хуткія судовыя працэсы над усімі, хто падазраецца ў супрацоўніцтве з ворагам.

На думку многіх экспертаў, пасля ўражальных поспехаў «Масада» на тэрыторыі Ірана і поўнага правалу іранскіх спецслужбаў, сведкам чаго два тыдні таму стаў увесь свет, іранскаму рэжыму не застаецца нічога, як хаця б у нечым прадэманстраваць свой кантроль над сітуацыяй.

Не выключана, што многія з 700 арыштаваных у бліжэйшы час стануць ахвярамі расправы.

Паводле звестак розных праваабарончых груп, уключаючы Amnesty International, Іран займае другое месца ў свеце па колькасці смяротных пакаранняў у год пасля Кітая.

Як праходзяць арышты

Маштаб арыштаў — каля 700 чалавек менш чым за дзве тыдні па ўсёй краіне — сведчыць пра тое, што на пошук агентаў «Масада» акрамя спецслужбаў кінуты ўсе магчымыя сілы, у тым ліку добраахвотныя ваенізаваныя фарміраванні.

Паводле звестак Financial Times, адно з такіх фарміраванняў — «Басідж», напрыклад, дзейнічае ў прыгарадах Тэгерана.

Бойцы «Басіджа» кантралююць дарогі, усталёўваюць часовыя КПП і даглядаюць транспарт.

«Цяпер на пад’ездах да горада можна ўбачыць кантрольна-прапускныя пункты, арганізаваныя «Басіджам», чаго не было да гэтай вайны з Ізраілем», — сказаў іранскі вадзіцель у каментарыі FT.

«У асноўным яны спыняюць усёдарожнікі, фургоны і грузавікі і старанна аглядаюць іх на прадмет выбухоўкі або кампанентаў беспілотнікаў», — распавёў ён.

Крыніцы FT паведамляюць, што арыштаваныя — у асноўным грамадзяне Ірана і Афганістана, сярод іх шмат вадзіцеляў грузавікоў і таксама шмат беспрацоўных.

Улады Ірана перакананыя, што агентурная сетка «Масада» падтрымлівала ізраільскія авіяўдары з зямлі разведданымі пра месцазнаходжанні цэляў і кантрабандай кампанентаў беспілотнікаў, выбуховых рэчываў і іншых інструментаў для ажыццяўлення дыверсій на месцы.

Каментары3

  • Барадзед
    25.06.2025
    Мечутся в бессильной злобе, ищут виноватых.
  • Ёсік
    26.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • Пацаваца
    26.06.2025
    Барадзед, калі бамбардаванняў больш няма, дык, здаецца, знайшлі... карэктаваць больш няма каму...

Цяпер чытаюць

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс35

Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3

Чаму ў Венеры няма такога спадарожніка як Месяц? Бо сутыкненне з іншай планетай пайшло не па сцэнары Зямлі1

Ва Украіне паказалі новую дальнабойную крылатую ракету «Фламінга»7

«Кааліцыя згодных» гатовая размясціць войскі ва Украіне пасля спынення агню6

Кныровіч лічыць, што «Новая Беларусь» была б здаровай, калі б прыйшлі Пазняк, Усаў, Кавалеўскі, Саннікаў, Цапкала і Радзіна26

Мірсалімава запатрабавала ад «Мінскай праўды» выбачыцца за паклёп Азаронка2

Расійскаму генералу пасля ўкраінскай атакі ампутавалі руку і нагу8

У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

У Мінску бяспраўнікаў ловяць па камерах. Нават тых, хто едзе з маскай на твары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць