Грамадства1010

Кіраўніка даследчай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»

43-гадовага Яўгена Краснянскага прызналі вінаватым у здрадзе дзяржаве (частка 1 арт. 356 КК) і ўхіленні ад выплаты страхавых унёскаў (частка 1 арт. 243-3 КК), піша «Вясна». У рэальнасці такія справы цяпер найчасцей маюць палітычны характар.

Яўген Краснянскі

8 жніўня Мінскі гарадскі суд разгледзеў справу супраць кіраўніка маркетынгавай кампаніі Satio Яўгена Краснянскага. Акрамя пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, яму назначылі 25 тысяч рублёў штрафу.

Раней Следчы камітэт паведамляў, што мужчына падрыхтаваў для адной з замежных арганізацый даследаванне, якое ўтрымлівае «загадзя ілжывыя звесткі пра палітыку краіны ў галіне аховы здароўя ў частцы прыманых мер па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй».

Сцвярджалася, што сацыялагічны аналіз рабіўся кампаніяй, якая не мела акрэдытацыі ў Беларусі, і яго вынікі былі «ангажаваны і адпаведны запытам заказчыка».

Вядома, што разам з Яўгенам Краснянскім былі затрыманыя дзве жанчыны: мінчанкі 37 і 43 гадоў. Яны нібыта праводзілі сацыялагічнае даследаванне пра наяўнасць пераваг сярод грамадзян у развіцці краіны з дапамогай інтэграцыі з краінамі Еўрапейскага саюза.

@belarusnovosti2 Евгений Краснянский получил большой тюремный срок за соцопрос #лукашенко #беларусь #новостибеларуси #минск #минсксейчас ♬ Mystery / Suspense Investigation / Investigation / Thinking(1179817) - DaikixCousin

Каб прыйсці да пажаданага выніку, жанчыны нібыта апытвалі тых, хто мае «загадзя негатыўнае стаўленне да наяўнай у дзяржаве палітычнай сістэмы і канстытуцыйнага ладу». Прысуды жанчынам невядомыя.

Satio — беларуская даследчая кампанія, якія працавала больш за 20 гадоў і праводзіла маркетынгавыя даследаванні. У 2016 годзе кампанія разам з конкурсам «Брэнд года» была прададзеная міжнароднаму холдынгу Civitta. Кіраўніцтва холдынгу тады абяцала захаваць і кампанію, і конкурс.

У ліпені 2024 года кампанія вырашыла закрыць свой беларускі офіс і пайшла ў ліквідацыю, а месяц таму стала вядома, што яна сышла ў банкруцтва, прычым яе доўг перад крэдыторамі перавышае 1 млн рублёў, пісаў Office Life. Імаверна, гэтая ліквідацыя стала вынікам палітычнага пераследу.

Удакладненне. У пачатковай версіі артыкула памылкова пісалася, што Satio — беларуская маркетынгавая кампанія.

Каментары10

  • Зосім Куку
    18.08.2025
    Як можна судзіць за даследаванне таго, чаго ў Беларусі не было?! Кафка адпачывае. Ці было, і дыханне над дымам, трактар, гарэлка, козачкі не дапамаглі, а чалавека асудзілі за праўду?
  • Саламон
    18.08.2025
    Абсурднасць абвінавачвання топ! Па сутнасці Краснянскага асудзілі за неправільны выбар фокус группы, з-за чаго адзіным, што магло пацярпець, была рэпутацыя сацыялагічнай службы. Цікава, а якім чынам у разуменні СК павінна выглядаць методыка фармавання фокус-группы, да якой няма прэтэнзій з боку крымінальнага заканадаўства? І колькі ж тады гадоў атрымае Мусіенка, якога дастаюць раз на пяць гадоў, каб тый намаляваў хлусівыя апытанні ледзь не татальнай падтрымкі Лукашэнкі?
  • Кавід гэта варъятства
    18.08.2025
    Дык і на захадзе людзей затрымлівалі і саджалі. Нават за допісы ў сацсетках. Толькі ва ўсім свеце людзі пратэставалі супраць кавідных мер (лакдауны і прымусовая вакцынацыя). А ў Беларусі за кавідныя меры якіх людзям (хацеў напісаць дурням прабачце) чамусьці не хапала.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС49

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС49

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць