Грамадства88

Большасць палітвязняў, вызваленых сёння, выслалі ва Украіну

Украінскі Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі паведаміў, што акрамя 5 ўкраінскіх грамадзян, вызваленых Лукашэнкам у паразуменні з ЗША 13 снежня, ва Украіну прыбылі таксама 104 грамадзяніны Беларусі.

«Большасць з іх — грамадзяне Беларусі, асуджаныя па палітычна матываваных справах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пратэстаў, якія ішлі за імі. Гэта палітыкі, актывісты, удзельнікі пратэстаў, сябры перадвыбарных штабоў апазіцыйных кандыдатаў, блогеры, журналісты і звычайныя грамадзяне, абвінавачаных у «арганізацыі масавых беспарадкаў», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і паводле іншых аналагічных артыкулаў», — паведамляе Каардынацыйны штаб.

Сярод вызваленых пералічваюцца Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Максім Знак, Марына Золатава, пра вызваленне якіх паведамлялася раней.

Акрамя таго, стала вядома, што на свабоду выйшаў палітык, адзін з лідараў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец.

Таксама згадваюцца прозвішчы

  • Марыны Санкевіч, асуджанай за каментары ў сацыяльных сетках да 7 гадоў пазбаўлення волі;
  • 70‑гадовай гамяльчанкі Сафіі Бачурынскай, асуджанай да 2 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі»;
  • жыхара Гомеля Уладзіслава Яцэнкі, пасаджанага на 5 гадоў за перавод 21 еўра для палка Кастуся Каліноўскага;
  • псіхолага Сяргея Іванцова, затрыманага ў красавіку 2023 года за тое, што нібыта пісаў каментары ў бот канала «Беларусь галаўнога мозгу» і асуджанага да 4 гадоў пазбаўлення волі;
  • пенсіянеркі Наталлі Малец, асуджанай на 3 гады за тое, што была ў фэйсбуку ў суполцы «Лісты салідарнасці Беларусь 2020».
Марыя Калеснікава трапіла ў адзін кадр з кіраўніком ГУР Буданавым, які сустракаў вызваленых на ўкраінскай мяжы
Кірыла Буданаў і Марына Золатава
Максім Аўрэньеў. Ён украінец, але жыў у Беларусі
Вызвалены палітвязень Дзмітрый Пражэцкі. Яго асудзілі за данаты

Таксама ў тэлеграм-канале «Хочу жить» з'явілася фота палітзняволенай 68‑гадовай пенсіянеркі Алены Гнаук.

Алена Гнаук
На свабоду выйшаў і Андрэй Шмай — грамадзянін Украіны, асуджаны за «шпіянаж»

Каментары8

  • Аналитик
    13.12.2025
    Граница с Украиной перекрыта, как их туда отправили?
  • Paliašuk
    13.12.2025
    .,, 3%-е само не зразумела, як яно гэтым выкіданнем людзей у ваюючую варожую (для рэжыма) дзяржаву сябе прынізіла. Украіне - дзякуй за дапамогу ў вызваленні нашых Герояў і гасціннасць.
  • Ку
    13.12.2025
    Аналитик, Украінцы трымаюць адкрытымі адзін пункт праз які вяртаюцца украінскія палоныя з Расіі, праз яго і беларусаў рэжым дэпартаваў

Цяпер чытаюць

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА45

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Хмарачос «Газпрам Цэнтр» у Мінску амаль дарос да свайго найвышэйшага пункта ФОТЫ2

Рыжанкоў паляцеў адпачываць у КНДР9

«Крамнае ніколі не заменіць сваё». Жыхарка Мінскага раёна трымае на сваім падворку цэлую сотню птушак

Пад Мсціславам, магчыма, ужо пачалі рыхтаваць пляцоўку пад радыеактыўны могільнік6

Мінздароўя памяняла пералік хвароб, пры якіх забаронена кіраваць аўтамабілем

Узламалі закінуты праваабарончы сайт «Палеская вясна»1

Еўрапейская разведка: эканоміка Пуціна вытрымае яшчэ год вайны3

«Беларусьфільм» выбраў чатыры праекты для будучых экранізацый7

У Расіі сцвярджаюць, што знайшлі мошчы Дзмітрыя Данскога25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА45

Як асабістая доктарка Лукашэнкі вучыць беларусаў цаніць радзіму, а сама скупляе люкс і адпачывае на Блакітным Беразе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць