Усяго патроху1111

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка

Сары Дзафцэ была вымушана развітацца з тытулам «Міс Фінляндыя» усяго праз тры месяцы пасля перамогі ў конкурсе 2025 года. Арганізатары конкурсу прынялі рашэнне аб дыскваліфікацыі дзяўчыны на фоне гучнага скандалу, выкліканага неадназначным фотаздымкам у сацыяльных сетках.

Сара Дзафцэ. Фота: missfinlandofficial / Facebook

Хвалю крытыкі, як паведамляе Onet.pl, справакавала фатаграфія, якая з'явілася ў сеціве ў канцы лістапада. На ёй Сара Дзафцэ дэманструе жэст, які традыцыйна лічыцца кпінай з рысаў твару ўсходнеазіяцкіх народаў (звужэнне вачэй пальцамі), з подпісам «Ем з кітайцам».

Арганізатары конкурсу «Міс Фінляндыя» абвясцілі пра пазбаўленне дзяўчыны тытула падчас прэс-канферэнцыі 11 снежня ў Хельсінкі. Карона была перададзена першай віцэ-міс Тары Лехтонен.

Варта адзначыць, што сама экс-пераможца мае інтэрнацыянальнае паходжанне. Яе маці — фінка, а бацька родам з Косава. Аднак мультыкультурны бэкграўнд не засцярог дзяўчыну ад неабдуманага ўчынку, які каштаваў ёй кар'еры.

Падчас прэс-канферэнцыі Дзафцэ заявіла, што рашэнне аб пазбаўленні тытула было прынята сумесна з арганізатарамі. Яна папрасіла прабачэння ў азіяцкай супольнасці і ўсіх, каго пакрыўдзілі яе дзеянні. Аднак дзяўчына паспрабавала апраўдацца, патлумачыўшы жэст фізічным недамаганнем (галаўным болем і ціскам у вачах), а з'яўленне спрэчнага подпісу спісала на сваю сяброўку, якая нібыта зрабіла гэта без яе ведама.

Як паведамляе выданне, гэта не адзіны інцыдэнт з удзелам экс-міс. Раней яна сутыкнулася з асуджэннем за відэа з бізнэс-класа Finnair. «Людзі выказваюць нянавісць, калі я ў бізнэс-класе Finnair», — адзначала яна ў роліку, што многімі было ўспрынята як праява грэблівасці і фанабэрыстасці. Пазней відэа было выдалена, а Дзафцэ апублікавала прабачэнні ў Instagram, заявіўшы пра жаданне зрабіць высновы з гэтай сітуацыі.

Гісторыя атрымала нечаканы працяг у палітычнай сферы. Дэпутат фінскага парламента і старшыня Камітэта па прававых пытаннях Юха Ээрола выклаў у Facebook фота, на якім парадыруе жэст Дзафцэ.

Адказваючы на пытанне фінскага тэлеканала Yle, палітык патлумачыў свой учынак жартам і заявіў, што не лічыць гэты жэст расісцкім ці абразлівым, хаця і прызнаў, што некаторыя могуць успрыняць яго менавіта так. Дэпутат падкрэсліў, што, на яго думку, гэта не лічыцца агульнапрызнанай праявай расізму.

Каментары11

  • Імя
    12.12.2025
    Нейкая дурасць. Але конкурс прыватны, то й няхай робяць, што хочуць.
  • Оруэлл
    12.12.2025
    1984
  • Гасан
    12.12.2025
    Да и ради Бога.
    Можно подумать - большая цаца.

Цяпер чытаюць

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Усе навіны →
Усе навіны

Надзея і Уладзімір з Irdorath паведамілі пра нараджэнне сына2

Дарадца Мінабароны Украіны: Рэтранслятары ў Беларусі ўсё адно выкарыстоўваюцца для атак на Украіну13

У Нью-Ёрку прадалі самага дарагога дыназаўра ў свеце2

У Мінску метро будзе працаваць даўжэй у сувязі з футболам

Орбанаўскага міністра замежных спраў працаўладкавала кітайская буйная карпарацыя2

Беларускіх гандбалістаў вяртаюць на міжнародныя спаборніцтвы1

«У кожнага свая дарожка». Відэа з юнаком, які паехаў на праполку бульбы пад Мазыром, стала мемам25

Інстаграм-старонку выдання Blizko.bу, якое працуе ў Мінску, прызналі «экстрэмісцкай»3

«Нам зараз плацяць па 700 даляраў заробку». Аўтар відэа з пратэстам узбекаў запісаў новае, а старое заклікае выдаліць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак4

Вось хто той хлопец, які паехаў на праполку бульбы і стаў героем сацсетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць