Ягоны допіс з’явіўся праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што бакі гатовыя да спынення агню.

Прэм’ер-міністр Тайланда Анутхін Чанвіракун напісаў у фэйсбуку, што баявыя дзеянні на мяжы з Камбоджай будуць працягвацца. Ягоны допіс з’явіўся праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што бакі гатовыя да спынення агню.
«Тайланд будзе працягваць ваенныя дзеянні да таго часу, пакуль мы не адчуем, што нашай зямлі і нашаму народу больш нічога не пагражае. Хачу заявіць гэта выразна. Нашы дзеянні сёння раніцай ужо гаварылі самі за сябе», — напісаў Чанвіракун.
Міністэрства інфармацыі Камбоджы заявіла, што армія Тайланда працягнула наносіць удары па цэлях уздоўж мяжы. Тайланд, у сваю чаргу, абвінаваціў Камбоджу ў «шматразовых парушэннях міжнародных правілаў», у прыватнасці, у нанясенні ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах і ўстаноўцы мін.
Раней Трамп паведаміў, што паразмаўляў з прэм’ер-міністрамі Тайланда і Камбоджы — Анутхінам Чанвіракулам і Хунам Манетам — і яны пагадзіліся спыніць баявыя дзеянні.
Каментары