Эканоміка1414

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію

ЗША абвесцілі пра зняццё санкцый з беларускага калію. Спыталі ў эксперта, што на справе гэта можа азначаць для «Беларуськалія».

Пазітыў з абмежаваннямі

Пра зняццё амерыканскіх санкцый стала вядома пасля сустрэчы Лукашэнкі са спецпасланнікам Трампа ў Беларусі Джонам Коўлам.

Пры гэтым пазней Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што ў Еўрапейскім саюзе не вядзецца ніякіх абмеркаванняў наконт змякчэння санкцый у дачыненні да Беларусі, што ў выпадку з «Беларуськаліем» з'яўляецца вельмі важным чыннікам.

«Паколькі ні ў Еўрасаюзе ў цэлым, ні ў Літве ў прыватнасці размоў пра зняццё санкцый з беларускага калію не ідзе, то па-ранейшаму застаецца актуальным пытанне лагістыкі.

Пры гэтым Еўрасаюз важны для беларускага калію не толькі з лагістычнага пункту гледжання, паколькі на яго долю прыходзілася не менш за траціну ад усяго аб'ёму экспарту», — эксперт BEROC Настасся Лузгіна.

Для параўнання, на долю ЗША па выніках 2019—2020 гадоў прыходзілася ўсяго каля 4—4,5% экспарту «Беларуськалія».

«На глебе не самых лепшых адносін паміж ЗША і Канадай зняцце амерыканцамі санкцый з «Беларуськалія» адкрывае доступ да рынку ЗША. Таму можна меркаваць, што беларускі калій мог бы часткова замяніць канадскі. Але гэта вельмі далёкі рынак, таму будзе стаяць пытанне, наколькі выгадна будзе туды пастаўляць прадукцыю ва ўмовах, калі дастаўка праз Клайпеду застанецца немагчымай», — звяртае ўвагу эканамістка.

Пры гэтым падобны крок з боку ЗША Лузгіна ўсё адно называе важным для Беларусі, паколькі калійная галіна істотная для эканомікі.

Працаваць стане прасцей і з трэцімі краінамі

Апроч таго, зняцце амерыканскіх санкцый з «Беларуськалія» можа аказаць пэўны пазітыўны ўплыў і на экспарт у іншыя краіны.

«Трэба разумець, што санкцыі з боку ЗША азначалі не толькі тое, што амерыканскія спажыўцы не могуць набываць калій у Беларусі, але і тое, што банкі не маглі праводзіць аперацыі ў далярах ЗША на карысць кліентаў «Беларуськалія».

То-бок разлік у далярах быў немагчымы, даводзілася вынаходзіць нейкія схемы. Цяпер жа, калі санкцый не будзе, то неабходнасць у выкарыстанні дадатковых схем адпадае. Таму падобныя спрашчэнні ў фінансавай галіне — гэта плюс экспарту».

На думку эксперткі, менавіта паляпшэнні ў пытаннях фінансавай лагістыкі могуць стаць асноўным пазітыўным чыннікам. Гэта спрашчае магчымасці паставак калію і недзе робіць іх больш таннымі.

ЕС для беларускага калію важнейшы за ЗША

Тым не менш, гэта цалкам не вырашае праблему, бо беларускі калій па-ранейшаму нельга пастаўляць у Еўрасаюз і таксама нельга выкарыстоўваць літоўскія парты для паставак у трэція краіны.

Прычым доступ да еўрапейскіх партоў важны не толькі для паставак у тыя ж Штаты, але і ў Індыю і Кітай.

«Гэта б адразу знізіла сабекошт прадукцыі, таму змяншэнне выдаткаў на лагістыку магло б таксама пазітыўна паўплываць на прыбытак «Беларуськалія», — адзначае Лузгіна.

Які вынік мелі агульныя санкцыі?

Калі глядзець, то праз санкцыі з боку ЕС і ЗША доля беларускага калію на сусветным рынку скарацілася з 20% у дасанкцыйны перыяд да каля 6% па стане на 2024 год. Гэтыя лічбы выразна адлюстроўваюць, наколькі балючымі і глабальнымі з'яўляліся абмежаванні ў дачыненні да беларускага калію.

Каментары14

  • Сымон
    14.12.2025
    Атрымаўся выдатны діл: хітразачосаны калгаснік vs заакіянскі сярыйны банкрут.
    Першы прадаў і выкінуў з краіны беларусаў як жывы тавар
    Другі з мэтай падгадзіць Канадзе прадаў узамен зняццё анкцый з разлікаў, але надзвычайна ўскладнёная лагістыка засталася бяз зменаў.
    У шклоўскага пірата зараз уся надзея на тое, што праз захоп літоўскіх фур ён дацісне Вільню. А таксама на тое, што хунта нібыта адаб'е ў Літвы 14 мільярдаў баксаў за блакаванне чыгуначнага транзіту калія ў Клаіпеду, дзеля чаго была нанятая нейкая надзвычайна крутая швейцарская юрыдычная кантора (адразу ж узгадваюцца таксама добра вядомыя швейцарскія канторы Андава і Мабітэкс). Але нешта мяне падаецца, што нічога там не атрымаецца. Маўляў, вы куплялі тэрмінал у Клайпедзе для сухіх грузаў. Калій патрапіў пад санкцыі - але застаецца велічэзная наменклатура іншых сухіх грузаў для перавалкі. Напрыклад торф альбо мікашэвічскі граніт - вось іх і вазіце.
  • Влад
    14.12.2025
    Лукашенко выписана индульгенция.
  • Бгг
    14.12.2025
    Сымон, там атрымаецца абсолютно все - будет мировое соглашение, компенсация юр. расходов и льготная транспортировка Литвой в течение, например, 5 лет как компенсация. А иск связан с односторонним юридически необоснованным запретом транзита вопреки действующему контракту. Факт покупки клайпедского терминала абсолютно непричем, как и фантазии про торф и гранит.

Цяпер чытаюць

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой12

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Усе навіны →
Усе навіны

У Італіі рамантуюць унікальную мазаіку, якая пацярпела ад дзіўнага турыстычнага рытуалу1

Расіяне прэзентавалі ў Мінску бел-чырвона-белы цягнік10

«Крызіс ва Украіне з гэтага пачаўся». Пуцін у Астане намякаў на будучыя праблемы ў Арменіі1

Выданне «Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг2

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў22

Сабаленка расказала, ці будзе мяняць прозвішча пасля вяселля1

Адпраўлены ў адстаўку намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук7

Дарадца Мінабароны Украіны: Глабальнае ўварванне фармату 2022 года ўжо не паўторыцца

Мінскія Шабаны накрылі аблокі цэментнага пылу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой12

Украіна пераразае шляхі забеспячэння расійскай арміі па трасе Таганрог — Марыупаль — Мелітопаль — Джанкой

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць