Грамадства3232

Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв

«Байпол» наракае, што Ціханоўская і Вячорка адмаўляюцца вярнуць ім доступ да чат-бота плана «Перамога».

Аляксандр Азараў

Аляксандр Азараў, кіраўнік «Байпола» і руха «Закон і правапарадак», апублікаваў афіцыйную заяву. У ёй ён паведаміў, што план «Перамога» закрываецца, а ўсіх яго ўдзельнікаў «пераводзяць у рэзерв». 

«У мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў плана «Перамога», у сувязі са стратай доступу да чат-бота плана «Перамога» ў маі 2024 года і адмовай Святланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі вярнуць яго, абвяшчаем пра закрыццё плана «Перамога» да асаблівага распараджэння. Усе ўдзельнікі плана пераведзены ў рэзерв», — піша Азараў.

Але, як абвешчана, застаюцца адказныя: 

  • за «рэзерв спецыяльнага, хуткага і аператыўнага прызначэння» адказным прызначаны Сяргей Макар;
  • адказным за «рэзерв назірання, дакументавання і расследавання» прызначаны Станіслаў Лупаносаў;
  • адказны за «рэзерв аналітыкі, камунікацый і сувязяў з грамадскасцю, а таксама агульнае кіраўніцтва» — Аляксандр Азараў.

Доступ у Азарава забралі пасля таго, як ён адправіў удзельнікам плана заклік прагаласаваць за яго на выбарах у Каардынацыйную раду.

Здымак, якім была праілюстраваная афіцыйная заява па выніках сустрэчы рухаў BYPOL і «Закон і правапарадак»

Каментары32

  • .
    18.08.2025
    Навошта пісаць пра тое, чаго няма, згадваючы святую Свету і святога Франака?
  • Amusement
    18.08.2025
    Дзе грошы, Аляксандр? Абсаталяванне і рыштунак куды пайшлі?
  • не такі, як ёсць
    18.08.2025
    ., каб напомніць, што яны існуюць і уладараць

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць