Навука і тэхналогіі33

Міжзоркавая камета, якую параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў

3I/ATLAS змяшчае занадта вялікую колькасць вады і паводзіць сябе дзіўна ў параўнанні з вядомымі каметамі.

Камета 3I/ATLAS. Фота: Еўрапейскае касмічнае агенцтва

Трэці міжзоркавы аб’ект у Сонечнай сістэме, камета 3I/ATLAS, які раней некаторыя навукоўцы праз незвычайную траекторыю руху параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае прыносіць новыя сюрпрызы.

Нядаўняя праца навукоўцаў з фізічнага факультэта Обернскага ўніверсітэта выявіла яшчэ адну незвычайную асаблівасць — высокае ўтрыманне вады, піша выданне iXBT.com. 

Амаль усе каметы ўтрымліваюць ваду, хаця на многіх планетах нашай Сонечнай сістэмы яе няма. Звычайна, набліжаючыся да Сонца, каметы ўтвараюць кому — воблака з часцінак вады, якія, награваючыся, сублімуюцца ў вадзяную пару, утвараючы характэрны хвост. Аднак 3I/ATLAS паводзіць сябе інакш.

Выяўленая на адлегласці каля 6 астранамічных адзінак (гэта прыблізна 900 мільёнаў кіламетраў ад Сонца, прыкладна арбіта Юпітэра), камета дасягне максімальнага збліжэння з Сонцам у кастрычніку — каля 1,3 астранамічнай адзінкі (каля 195 мільёнаў кіламетраў, крыху далей за арбіту Зямлі).

Назіранні, якія правялі астраномы Обернскага ўніверсітэта ў канцы ліпеня, калі камета знаходзілася на адлегласці 3,5 астранамічнай адзінкі (прыкладна 520 мільёнаў кіламетраў), далі нечаканыя вынікі.

Фота: Z. Xing et al.

Выкарыстоўваючы ўльтрафіялетавы/аптычны тэлескоп (UVOT) на борце арбітальнай абсерваторыі «Свіфт», навукоўцы выявілі моцны сігнал гідраксілу (ОН), які з’яўляецца індыкатарам наяўнасці вады.

Гэта незвычайна, бо камета знаходзілася на вельмі вялікай адлегласці ад Сонца, дзе працэс сублімацыі вадзянога лёду малаэфектыўны — то-бок сонечнага цяпла недастаткова, каб лёд, абмінаючы вадкую фазу, актыўна ператвараўся ў пару. У такіх умовах вада павінна была заставацца ў замёрзлым стане, але ў 3I/ATLAS яе выпарылася нашмат больш, чым чакалася.

Больш за тое, даследчыкі не зафіксавалі сігналаў цыяну (CN), які звычайна з’яўляецца адной з першых прыкмет каметы з-за нізкай тэмпературы сублімацыі і дыяпазону выпраменьвання, якое лёгка праходзіць праз зямную атмасферу. Адсутнасць цыяну можа сведчыць пра істотнае адрозненне складу 3I/ATLAS ад іншых камет Сонечнай сістэмы.

Назіранні дазволілі ацаніць плошчу паверхні каметы, якая актыўна выдзяляе ваду. Разлікі паказалі, што яна складае прыблізна 19 км². Улічваючы, што максімальны дыяметр ядра каметы ацэньваецца ў 2,8 км, гэта азначае, што каля 20% яе паверхні актыўна выкідае вадзяную пару. 

Гэта ў чатыры разы больш, чым у тыповых камет Сонечнай сістэмы (3—5%), што можа тлумачыцца тым, што 3I/ATLAS, верагодна, упершыню набліжаецца да зоркі і таму мае больш запасаў вады для выпарэння.

Атрыманыя даныя дазваляюць сфармуляваць дзве гіпотэзы, якія можна будзе праверыць падчас праходжання каметай перыгелія — пункта арбіты, у якім яна будзе знаходзіцца найбліжэй да Сонца.

Калі выкіды вады дасягнуць піку каля перыгелія, а колькасць лёгкіх рэчываў з высокай металічнасцю, такіх як аксід вугляроду і цыян, будзе нязначнай, то гэта будзе казаць пра паходжанне 3I/ATLAS з сістэмы з нізкай металічнасцю, гэта значыць багатай на вадарод і беднай на іншыя элементы.

Калі ж хуткасць выкіду вады рэзка зменшыцца пасля перыгелія, а выкід лёгкіх рэчываў з высокай металічнасцю ўзмацніцца, то гэта будзе сведчыць пра паходжанне з сістэмы з высокай металічнасцю, і камета будзе мець больш супольнага з папярэднім міжзоркавым госцем — 2I/Барысавым.

Каментары3

  • Жвір
    18.08.2025
    Дык у той вадзе безумоўна прысутнічае плойма розных мікраіншаплянецянаў, і калі Зямля пройдзе праз раён выкіду, яны асядуць у зямныя акіяны, пачнецца другі кембрыйскі выбух. Усё зямное жыцьцё акіянаў будзе выпіхнута й замененае, а прыхадні потым прычакаць новы дэвон ды выйдуць на сушу, і усё пойдзе наноў. У выніку новай эвалюцыі складуцца новыя людзі, а цяперашнія людзі, зь ліку самых разумных, зоймуць нішу шымпанзэ, хто з сярэдняй адукацыяй - зоймуць пазыцыю цяперашніх пінгвінаў, астатнія зробяцца...бакланамі....
    Што будзе! аж жах бярэ...
  • .
    18.08.2025
    "Міжзоркавая камета, якую [фрыкі - генератары фэйкаў пры падтрымцы СМІ] параўноўвалі з кіраваным касмічным караблём, працягвае здзіўляць навукоўцаў [, якая іх раней не здзіўляла або здзіўляла зусім не падабенствам да карабля]."
    Выправіў.
  • Ваўкалак
    18.08.2025
    Гэта пан Езус ляціць, каб зноў змыць бруд з Зямлі і зноў паспрабаваць зрабіць з людзей чалавекаў.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй3

«Шасціпалосная аўтастрада» да прэзідэнцтва. Беспарадкі ў Францыі ўзмацняюць шанцы Лё Пэн на прэзідэнцтва28

За месяц арэнды гэтай кватэры ў «доме Чыжа» просяць $50003

У Паўночнай Карэі абверглі інфармацыю пра кому Кім Чэн Ына на фоне чутак пра яе1

Уіткаф пасля сустрэчы па Украіне ў Нарвегіі плануе сустрэцца з Пуціным1

Вэнс не стаў называць Украіну саюзнікам ЗША8

Дарослыя ўсё часцей купляюць цацкі для сябе, а дзяцей нараджаюць усё менш. Што адбываецца?10

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка3

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць