Свет1717

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара

Афрыканскі Саюз падтрымаў кампанію, якая заклікае адмовіцца ад карыстання створанай у XVI стагоддзі праекцыяй Меркатара на карысць геаграфічных картаў, якія больш дакладна адлюстроўваюць памеры кантынентаў, піша Reuters.

Праекцыя Меркатара

Праекцыя Меркатара, распрацаваная ў свой час у інтарэсах навігацыі, істотна павялічвае тэрыторыі каля палюсоў і памяншае Афрыку і Паўднёвую Амерыку.

Намесніца старшыні адпаведнай камісіі Афрыканскага Саюза Сельма Маліка Хададзі заявіла, што такая карта нібыта стварае падманнае ўражанне адносна «маргінальнасці» Афрыкі, хоць яна — другі па велічыні кантынент з насельніцтвам звыш мільярда чалавек. Гэта, маўляў, уплывае на адукацыю, медыя і палітыку.

Кампанія Correct The Map, якую вядзе ініцыятыва Africa No Filter разам са Speak Up Africa, прапануе выкарыстоўваць праекцыю Equal Earth (створаную ў 2018 годзе), якая спрабуе адлюстраваць краіны ў рэальных памерах. Арганізатары сцвярджаюць, што перакрыўлены вобраз Афрыкі — гэта «найдаўжэйшая ў свеце кампанія па дэзынфармацыі».

Афрыканскі Саюз плануе дамагчыся, каб новая карта стала стандартам у афрыканскіх школах і каб яе выкарыстоўвалі міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ААН і Сусветны банк. Падобную падтрымку ініцыятыва атрымала і ў іншых рэгіёнах, напрыклад, у краінах Карыбскага басейна.

Хоць Google Maps у 2018 годзе адмовіўся ад праекцыі Меркатара на камп’ютарнай версіі на карысць 3D-глобуса, на мабільнай версіі яна ўсё яшчэ застаецца па змоўчанні.

Каментары17

  • Лёлік з-пад Лімасола
    16.08.2025
    о Меркатар так, гэта тая яшчэ лухта
    дарэчы, расея больш за ўсіх бонусаў сабрала з гэтага кшталту праекцыі
    паважаная рэдакцыя магла б дадаць скрыншот з сайта real countries size дзе памеры паўночных краін знааааачна меньш, чым на меркатарскай праекцыі
  • Ахвяры ўсяго свету, яднайцеся!
    16.08.2025
    Ня бачу праблемы.
    Кожная краіна мае права ўжываць тыя мапы, якія ёй падабаюцца: РФ, ЗША, КНР, Японія - усе ужываюць мапы, дзе іх краіна - цэнтр свету

    Гэта проста чарговы рэкет, для чарговай НДА нібыта з барацьбе з каланіальнай спадчынай

    А вось што трэба глабальна змяніць - гэта дапамогу Афрыцы.
    Бо ў афрыканцаў больш натуральных рэсурсаў і пладароднай глебы, чым ва ўсім астатнім свеце. Ёсць тэхналогіі, ёсць дапаможнікі, ёсць інтэрнэт - ідзіце самі працуйце на свай дабрабыт

    І Еўропа, і ЗША, і Кітай пабудаваныя на стагоддзях цяжкай працы.
  • Правильно
    16.08.2025
    Я бы тоже отказался, Россия сразу сдуется по размеру на карте в раза 3 - а с этим и их эго

Цяпер чытаюць

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў Беларусі4

Трамп перадаў Зяленскаму, што Пуцін хоча атрымаць увесь Данбас29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!43

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць