Грамадства2222

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

«Правялі ва ўжондзе цэлы дзень», «Сёння было паломніцтва беларусаў ва Уроцлаў, бо там пакуль не патрабавалі апастыляў», «Поўная дупа, чарговыя палкі ў колы», «Мы прыйшлі ва ўжонд зранку, а там ужо не было нават талонаў», — абураюцца беларусы наступствам новай польскай пастановы, згодна з якой дакументы на бланках СССР і БССР ператвараюцца ў гарбуз.

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністравання Польшчы выпусціла пастанову, згодна з якой дакументы беларусаў на бланках БССР ці СССР больш не прымаюць у мясцовых адміністрацыях. Найперш гэта пасведчанні аб нараджэнні і шлюбе, якія звычайна трэба паказаць пры атрыманні грамадзянства ці афармленні шлюбу (зрабіць мясцовую рэгістрацыю — umiejscowienie —дакументаў). Цяпер пачалі патрабаваць іх дублікаты на новых бланках з беларускіх ЗАГСаў разам з апастылямі МЗС Беларусі. Але многія беларусы не могуць вярнуцца на радзіму, каб асвяжыць старыя дакументы — значыць, яны не змогуць легалізавацца ў Польшчы?

«Наша Ніва» разбіралася ў пытанні.

Фота: «Наша Ніва»

Мясцовая рэгістрацыя (umiejscowienie) прадугледжвае працэдуру здачы замежных пасведчанняў аб нараджэнні ці шлюбе ў польскія адміністрацыі, каб іх дадалі ў мясцовую сістэму грамадзянскага стану. Замежніку ўзамен выдаюць дакумент польскага ўзору. Перад падачай дакументаў трэба зрабіць іх натарыяльны пераклад на польскую мову. 

Зрабіць гэта можна ў любы час, але найбольш актуальная мясцовая рэгістрацыя пры падачы на грамадзянства (у Паморскім ваяводстве рэгістрацыю патрабуюць ужо пры падачы на карту сталага побыту ці пры ўз’яднанні сям’і). Пры гэтым у некаторых ужондах (мясцовых адміністрацыях) могуць папрасіць не толькі ваша пасведчанне аб нараджэнні, але і маці. Згодна з новай пастановай, яно таксама мусіць быць на новым бланку, а не савецкім. Апошнія ж, вядома, амаль ва ўсіх бацькоў, а таксама ў некаторых беларусаў, народжаных у першыя гады пасля распаду СССР — у 1991-1995.

Беларусы ўжо стварылі адмысловую табліцу, у якой адзначаюць актуальны стан рэчаў наконт прыёму старых дакументаў. Зрабіць «umiejscowienie» можна ў любым горадзе Польшчы незалежна ад таго, дзе вы жывяце. Бачна, што на гэты момант, напрыклад, ва Уроцлаве прымаюць старыя «зялёныя кніжачкі» і пры гэтым не патрабуюць апастыляў. Тое самае, напрыклад, у Кракаве і некаторых меншых гарадах. А вось жыхарам Варшавы, Лодзі і Гданьска ўжо прыйдзецца паехаць па рэгістрацыю ў іншы населены пункт.

Дадатковая праблема ў тым, што ў некаторых ужондах нават раней прынятыя дакументы цяпер вяртаюць праз адсутнасць апастыляў. Прынамсі, такі эпізод зарэгістраваны ў горадзе Канстанцін-Язёрна. 

«Сёння тэлефанавала супрацоўніца з мясцовага ўжонда, сказала, што праз адсутнасць апастыляў «umiejscowienie» не зробяць і прынятыя тыдзень таму дакументы вернуць», — паскардзілася «Нашай Ніве» адна з беларусак.

Пакуль частка беларусаў загадзя панікуе, іншыя вырашылі нічога не рабіць, бо «да грамадзянства яшчэ далёка».

«Мне здаецца, пакуль дойдзе справа да чарговага этапу легалізацыі, усё яшчэ сто разоў памяняецца, калі рабіць высновы з таго, як усё імкліва перакручваецца нават цягам апошніх месяцаў», — падзяліўся адзін з суразмоўцаў.

У каментары «Нашай Ніве» Павел Латушка як кіраўнік беларускай часткі ў рабочай групе па пытаннях легалізацыі беларусаў Польшчы, створанай МУС Польшчы, расказаў, што 12 жніўня звярнуўся да намесніка міністра ўнутраных спраў Польшчы з просьбай пра ўважлівы аналіз сітуацыі.

«У лісце да намесніка міністра ўнутраных спраў Польшчы Мацея Душчыка я звярнуў увагу, што ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 4 верасня 2023 года №278 атрыманне дублікатаў і апастылю магчыма выключна пры асабістай прысутнасці зацікаўленай асобы на тэрыторыі Беларусі альбо на падставе даверанасці, аформленай на тэрыторыі Беларусі. Відавочна, што пераважная большасць беларусаў, якія вымушана пакінулі Беларусь праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі і працягваюць апазіцыйную дзейнасць у падтрымку дэмакратызацыі Беларусі, не могуць выехаць у Беларусь для выканання гэтых умоваў. Вяртанне на радзіму пагражае ім пазбаўленнем свабоды і катаваннямі».

Гэты зварот быў апублікаваны ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Пакуль жа юрысты раяць да дакументаў дадаткова прыкладаць апісанне вашай сітуацыі з падрабязным тлумачэннем, чаму вы не можаце зрабіць дублікат і апастыль на тэрыторыі Беларусі.

Каментары22

  • Satan
    16.08.2025
    Ага, мне жонка таксама казала ва Ўроцлаў ехаць, але я забухаў ды клаў на ўсё.
  • Janka Rahadryščanka , Bristol
    16.08.2025
    дарагаталіся
  • Беларусь Топ
    16.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?13

Любіце піць вельмі гарачую гарбату? Рызыкуеце захварэць на рак1

Лявончык патлумачыў, чаму рассварыўся з Зазулінскай

Фрыдман: Калі Бяляцкі будзе вызвалены, Трамп прадставіць гэта як трыумф4

Трамп даў Пуціну яшчэ два тыдні і дапусціў, што запросіць яго на чэмпіянат свету па футболе11

Карабах без армян: Трамп заканчвае войны, якія заканчваюцца самі7

У Шклове ёсць хата, уся распісаная малітвамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць