Спорт1212

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай

18‑гадовую лыжніцу Лізавету Хлусовіч, якая была сцяганосцам зборнай Малдовы на адкрыцці Алімпійскіх гульняў 2026 года ў Італіі, абвінавацілі ў падтрымцы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, расійскай арміі і вайны ва Украіне.

Як паведамляецца, карыстальнікі з Малдовы знайшлі яе старонку ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», дзе спартсменка была падпісана на некалькі прарасійскіх суполак, у тым ліку прысвечаных расійскай арміі, Пуціну і ваенным зводкам.

Праз некалькі гадзін пасля з’яўлення гэтай інфармацыі ў СМІ старонка Хлусовіч была часткова ачышчаная: яна змяніла імя профілю, адпісалася ад шэрагу прарасійскіх груп, аднак фота і відэа яшчэ заставаліся даступнымі. Ужо 9 лютага акаўнт быў цалкам выдалены.

Лізавета Хлусовіч нарадзілася ў Расіі. Яе маці — біятланістка Наталля Леўчанкова, якая таксама выступала за Малдову і лічыцца самай паспяховай спартсменкай краіны ў зімовых відах спорту.

Сітуацыя выклікала незадаволенасць у часткі малдаўскіх спартыўных чыноўнікаў. Раней старшыня Федэрацыі барацьбы Малдовы Іван Георгіу крытыкаваў той факт, што на зімовых Алімпійскіх гульнях краіну прадстаўляюць адразу чатыры спартсмены расійскага паходжання.

Усяго Малдову на Алімпіядзе ў Італіі прадстаўляюць пяць атлетаў, з якіх чацвёра нарадзіліся ў Расіі: Лізавета Хлусовіч, а таксама біятланісты Аліна Стрэмавус, Павел Магазееў і Максім Макараў.

Каментары12

  • госпадзі
    10.02.2026
    Žvir , у Беларусі там-сям пуціністы. Да таго ж карэнныя.
  • папраўка
    10.02.2026
    Яна не толькі прапуцінская, але прарасейская.
  • БЕЛАРУСКАЯ ЖАНЧЫНА!
    10.02.2026
    Хлусовіч? Беларускае прозвішча. Беларуска, беларусачка родная, праўда?

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць