Навука і тэхналогіі22

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна

Маленькая медуза Turritopsis dohrnii ў выпадку небяспекі здольная вярнуцца ў «дзяцінства» і пачаць свой жыццёвы цыкл нанова. The Guardian расказвае, як ёй удаецца падманваць смерць.

Медуза Turritopsis dohrnii. Фота: Yiming Chen / Getty Images

Пра вечнае жыццё чалавецтва марыць здаўна, але сёння пошукі неўміручасці выйшлі далёка за межы міфаў і фантастыкі. Багатыя тэхнапрадпрымальнікі фінансуюць эксперыменты па амаладжэнні арганізма, замарожванні цела пасля смерці і нават спадзяюцца калі-небудзь працягнуць існаванне ў лічбавай форме з дапамогай штучнага інтэлекту.

Аднак тое, чаго людзі пакуль безвынікова спрабуюць дасягнуць з дапамогай тэхналогій, ужо існуе ў прыродзе. Гаворка пра малюсенькую медузу Turritopsis dohrnii, якая навучылася па-свойму «падманваць» смерць.

Большасць медуз праходзіць звычайны жыццёвы цыкл. Спачатку з лічынкі ўтвараецца паліп — маленькая нерухомая форма, прымацаваная да паверхні. З яго з'яўляюцца маладыя медузы, якія растуць, дасягаюць дарослага ўзросту і размнажаюцца. Урэшце дарослая медуза старэе і гіне.

Аднак Turritopsis dohrnii здольная пазбегнуць такога фіналу. Пры неспрыяльных умовах гэтая медуза запускае незвычайны механізм выжывання. Справакаваць яго могуць высокая тэмпература, голад, фізічнае пашкоджанне або хімічныя рэчывы ў вадзе.

Замест таго каб загінуць, медуза вяртаецца да ранняй стадыі свайго развіцця. Гэты працэс называецца клетачнай трансдыферэнцыяцыяй. Спачатку можа падацца, што жывёла памірае: яна апускаецца на дно і сціскаецца ў маленькі камяк. Аднак праз 24—48 гадзін з яго пачынае фарміравацца новы паліп з тым самым геномам.

Даследчыкі параўноўваюць гэты працэс з сітуацыяй, калі б матылёк мог зноў ператварыцца ў вусеня. З новага паліпа пасля зноў развіваецца дарослая медуза. Пры неабходнасці Turritopsis dohrnii здольная паўтараць такі цыкл зноў і зноў. Менавіта таму яе часта называюць «неўміручай медузай».

Сама яна вельмі маленькая — усяго некалькі міліметраў. Сустрэць яе можна ў розных частках свету: у Міжземным моры і Атлантычным акіяне, а таксама каля берагоў Японіі, Панамы і Бразіліі.

У лабараторных умовах гэта маленькая медуза тэарэтычна здольная жыць вечна. Аднак гэта не азначае, што яна цалкам неўспрымальная да смерці. У дзікай прыродзе жыццё медузы можа скончыцца значна больш празаічна — напрыклад, калі яе з'есць драпежнік.

У свеце прызнаныя восем відаў роду Turritopsis, аднак пакуль толькі ў Turritopsis dohrnii выявілі такую незвычайную здольнасць вяртацца да маладой стадыі развіцця.

Каментары2

  • %
    27.08.2026
    У свеце з'явілася такая моль, якая можа немала гадзіць паўсюль, і якая марыць жыць вечна
  • прэзік бессьмяротны
    27.08.2026
    У свеце ёсць вечныя дыктатары, абнуляючыя свой век і тэрмін кіравання з кожным новым электаральным цыклам

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць