Свет

За год у Польшчы выявілі каля 1400 беларусаў-нелегалаў

У 2025 годзе польскія памежнікі выявілі 1394 грамадзян Беларусі, якія нелегальна знаходзіліся ў Польшчы. Гэта менш, чым у 2024 годзе, калі выявілі 1655 чалавек, піша «Мост» паводле статыстыкі Паграслужбы.

У асноўным беларусы-нелегалы не хаваліся ў краіне, а трапілі ў поле зроку на памежных пераходах, калі пакідалі Польшчу з пратэрмінаванай візай або ДНЖ. Так, 933 чалавекі выявілі на польска-беларускай мяжы, яшчэ 12 беларусаў затрымалі на мяжы з Расіяй, 6 — з Украінай і 6 — у аэрапортах.

Унутры краіны памежнікі затрымалі 437 грамадзян Беларусі, якія не маюць права знаходзіцца ў Польшчы. 

Акрамя таго, у 2025 годзе Памежная служба выявіла 798 грамадзян Беларусі, якія нелегальна працавалі ў Польшчы. У 2024 годзе такіх выпадкаў было 902.

За 2025 год Памежная служба перадала ў іншыя краіны паводле Дублінскага рэгламенту 14 грамадзян Беларусі, якія хадайнічаюць аб міжнароднай абароне ў Польшчы, і прыняла 48 беларусаў, якія прасілі прытулку ў іншых краінах, маючы польскую візу ці ДНЖ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што Пуцін гатовы да здзелкі. Каб толькі Зяленскі не спудлаваў18

Самы першы «Боінг» з флоту «Белавія» зрабіў свой апошні рэйс1

Мошэс: У ЕС змірыліся, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расіі24

У Мінску развіталіся з выдаўцом і кніганошам Раманам Цымберавым1

Беларус абакраў кватэру ў Італіі і пайшоў гуляць у латарэю

«Мы — у дупе». На вучэннях НАТА ў Эстоніі купка ўкраінскіх вайскоўцаў «знішчыла» за дзень два батальёны ўмоўнага праціўніка26

У Бабруйску выставілі на аўкцыён цэлы чатырохпавярховы дом па цане 10 кватэр

Галоўны трэнер зборнай Фінляндыі па скачках з трампліна перабраў на Алімпіядзе з алкаголем3

Андрэй Павук: Дзеці проста перашкаджаюць жыць, я адпачываю ад таго, што іх няма. Бедная Воля, мая былая жонка31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць