Эканоміка

Крыптабіржа выпадкова раздала біткойнаў на 40 мільярдаў даляраў

Звычайная рэкламная акцыя на адной з найбуйнейшых крыптабіржаў Паўднёвай Карэі ператварылася ў атракцыён фінансавай шчодрасці глабальнага маштабу.

Фота: vecteezy.com

У цэнтры гучнага скандалу з-за галаваломнай тэхнічнай памылкі апынулася адна з найбуйнейшых крыптавалютных біржаў Паўднёвай Карэі Bithumb.

Усё пачалося са звычайнай рэкламнай кампаніі, падчас якой планавалася раздаць карыстальнікам невялікія грашовыя ўзнагароды. Агульны прызавы фонд складаў сціплыя 620 тысяч карэйскіх вон, што эквівалентна прыкладна 425 далярам ЗША, піша The Wall Street Journal.

Аднак замест вон супрацоўнік біржы памылкова ўвёў іншую валюту. У выніку карыстальнікам было налічана не 620 тысяч вон, а 620 тысяч біткойнаў. На момант, калі адбылася памылка, гэтая сума ацэньвалася больш чым у 40 мільярдаў даляраў.

Для разумення маштабу здарэння: пераможца, які павінен быў атрымаць сімвалічныя 2000 вон — кошт кубка кавы, — раптам стаў уладальнікам актываў на суму больш за 120 мільёнаў даляраў. Частка атрымальнікаў паспрабавала неадкладна прадаць або вывесці біткойны.

Рэакцыя рынку была імгненнай — цана біткойна на біржы абвалілася на 17%. Прыкладна праз паўгадзіны пасля пачатку інцыдэнту крыптабіржа цалкам спыніла таргі. Ад дзеянняў Bithumb пацярпелі і звычайныя інвестары, якія трымалі свае актывы на біржы да інцыдэнту: іх страты ацэньваюцца ў 685 тысяч даляраў.

Кіраўніцтва Bithumb заявіла, што амаль усе памылкова налічаныя сродкі былі вернутыя: больш за 99% біткойнаў або былі аўтаматычна адкліканыя, або добраахвотна вернутыя карыстальнікамі. Аднак застаецца праблема з тымі, хто паспеў прадаць больш за 100 біткойнаў — гэта каля 9 мільёнаў даляраў па курсе на момант інцыдэнту.

Каб загладзіць віну, Bithumb прапанавала кампенсацыю пацярпелым, часова адмяніла гандлёвыя камісіі і паабяцала стварыць фонд абароны кліентаў у памеры 70 мільёнаў даляраў на выпадак будучых здарэнняў.

Інцыдэнт прыцягнуў пільную ўвагу рэгулятараў і выкрыў сур'ёзныя праблемы ў сістэме бяспекі паўднёвакарэйскага крыптарынку.

Заканадаўцы і эксперты ўзнялі пытанне аб так званых «фантомных манетах». Паводле мясцовага заканадаўства, біржы не маюць права дазваляць гандаль аб'ёмамі, якія перавышаюць іх рэальныя рэзервы. Аднак Bithumb нейкім чынам удалося тэхнічна размеркаваць 620 тысяч біткойнаў, хаця яе ўласныя запасы ацэньваліся прыкладна ў 50 тысяч манет.

Фінансавыя рэгулятары Паўднёвай Карэі ўжо распачалі афіцыйнае расследаванне, якое пагражае біржы штрафамі і санкцыямі. Лі Чон Су, дарадца ўрада па лічбавых актывах, назваў сітуацыю «катастрафічным правалам унутранага кантролю», адзначыўшы, што для такой буйной фінансавай установы мець настолькі ўразлівыя IT-сістэмы проста недапушчальна.

Маштабныя выпадковыя страты або «раздачы» біткойнаў здараюцца надзвычай рэдка. У 2013 годзе ІТ-спецыяліст з Уэльса страціў каля 7,5 тысячы біткойнаў пасля таго, як цвёрды дыск з ключамі быў выпадкова выкінуты. У 2021 годзе крыптакрэдытор BlockFi памылкова адправіў карыстальнікам сотні біткойнаў, але пасля здолеў вярнуць большую частку сродкаў.

Аднак тое, што адбылося з Bithumb, ужо называюць адной з самых дарагіх памылак у гісторыі крыптаіндустрыі і сур’ёзным сігналам для ўсяго рынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць