Свет

$700 мільёнаў на звалцы — цяпер канчаткова. Брытанец не зможа выкапаць са смецця свой дыск з біткойнамі

Брытанскі суд адмовіўся разглядаць пазоў жыхара Уэльса, які патрабаваў ад мясцовых улад дазволу правесці раскопкі на гарадской звалцы, каб знайсці цвёрды дыск з біткойнамі, выкінуты яшчэ ў 2013 годзе, піша Бі-бі-сі.

Джэймс Хаўэлс з валійскага горада Ньюпарт сцвярджае, што ў 2013 годзе яго дзяўчына выпадкова выкінула дыск, на якім захоўвалася каля 7,5 тыс. біткойнаў. Па цяперашнім курсе гэтай крыптавалюты гэта больш за 700 млн даляраў.

Ён патрабаваў ад мясцовай рады альбо дазволіць яму правесці раскопкі, альбо выплаціць адпаведную суму ў якасці кампенсацыі. Аднак суддзя пастанавіў, што ў пазову няма рэальных юрыдычных перспектыў.

Прадстаўнікі ўладаў Ньюпарта растлумачылі, што згодна з законам выкінуты дыск усё роўна перайшоў ва ўласнасць уладальнікаў звалкі. Акрамя таго, як падкрэслілі ў мэрыі, правядзенне раскопак у смецці супярэчыць экалагічным нормам.

Хаўэлс абяцаў мясцовай радзе 10% ад сумы, атрыманай ад продажу біткойнаў у выпадку іх поспеху, але адвакаты апанентаў назвалі гэта прапанову спробай прымусіць чыноўнікаў фінансаваць раскопкі.

На звалцы, дзе знаходзіцца дыск Хаўэлса, усяго больш за 1,4 млн тон смецця. Аднак валіец сцвярджае, што здолеў адносна дакладна вызначыць месцазнаходжанне дыску: на гэтым участку знаходзіцца толькі 100 тыс. тон адкідаў.

«Гэтае рашэнне пакінула мяне ні з чым. Цяпер у мяне не засталося нічога», — заявіў Хаўэлс пасля рашэння суда. «Я стаў чарговай ахвярай «вялікай брытанскай сістэмы крывасуддзя».

«Не трэба лічыць мяне сквапным, я ж гатовы падзяліцца прыбыткамі. Але ніхто з людзей з улады, не хоча са мной нармальна размаўляць», — скардзіцца брытанец.

Ён упэўнены, што з вялікай верагоднасцю здолее аднавіць інфармацыю з дыску, хоць за гады, праведзеныя на звалцы, яго корпус напэўна іржавеў. Хаўэлс сцвярджае, што быў адным з першых энтузіястаў біткойна і ў 2009 годзе «намайніў» значную суму гэтай крыптавалюты.

Хаўэлс распавядаў журналістам, што клавіятуру ноўтбука, з дапамогай якога ён здабываў біткойны, выпадкова залілі ліманадам. Пасля гэтага ён выняў дыск, на якім захоўваліся ключы ад крыптавалюты.

Валіец таксама сцвярджаў, што на самой справе памылку зрабіла яго тагачасная дзяўчына, якая фізічна вывезла дыск на звалку. Яна, аднак, запярэчыла, што Джэймс сам папрасіў яе вывезці назапашанае смецце, што яна і зрабіла.

Хаўэлс неаднаразова прасіў гарадскую раду Ньюпарта дазволіць яму правесці раскопкі, каб знайсці няшчасны дыск, але пастаянна атрымліваў адмову.

У 2023 годзе ён вырашыў падаць у суд на гарадскую раду — гэтая спроба і скончылася для Хаўэлса канчатковай няўдачай.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць