Усяго патроху88

Зорны беларускі акцёр Ігар Сігоў пайшоў у кіроўцы аўтобуса. Кажа, што гэта лепш, чым у таксі

Акцёр Ігар Сігоў распавёў, што сёння яго першы працоўны дзень у якасці кіроўцы аўтобуса. «Асвоіў яшчэ адно хобі. Чаму б і не. Польшча дае такія магчымасці, знайсці штосьці для душы», — кажа ён.

«Наша Ніва» распытала Сігова, чаму ён прамяняў працу ў таксі на аўтобусны маршрут.

Ігар Сігоў. Фота з асабістага архіва

Ігар Сігоў — заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно. 20 гадоў працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, у тым ліку дырэктарам. Працягнуў кар’еру ў Купалаўскім тэатры, адкуль сышоў на знак пратэсту ў 2020 годзе. У эміграцыі далучыўся да трупы «Вольныя Купалаўцы».

Прафесійныя перамены найперш звязаныя з пераездам у іншы горад.

«Мы пераехалі з Варшавы ў Гродзіск-Мазавецкі, гэта 40 кіламетраў ад сталіцы. Таму і прыйшлося шукаць новую працу. Аўтобусы мне цікавыя, дый не трэба будзе плаціць за арэнду машыны, за салярку, як з таксі».

Акцёр прайшоў трохмесячныя падрыхтоўчыя курсы — тэорыю на польскай мове здаў з першага разу, а вось з практыкай спатрэбілася чатыры заходы.

«То стрэсаваў, то нешта недзе не мог сказаць па-польску адразу. Таму пайшоў зараз яшчэ на моўныя курсы», — тлумачыць Сігоў.

Навучанне каштавала каля $2500, палову сумы заплаціла само прадпрыемства PKS, палову новаспечаны кіроўца павінен будзе адпрацаваць.

На першы час Ігару Сігову даверылі кіраваць невялікім аўтобусам з маршрутам №29. Графік — пяць дзён на тыдзень са зменамі з 4:00 да поўдня ці з 14:00 да 23.00.

«Мы, акцёры, канечне, любім паспаць, але буду прызвычайвацца да ранніх пад’ёмаў. У таксі яны таксама ёсць, калі ты хочаш зарабіць грошы», — расказвае ён. 

Новага працадаўцу Ігар папярэдзіў, што па асноўнай спецыялізацыі ён акцёр, таму пры наяўнасці кіношных ці тэатральных праектаў прыйдзецца адпрошвацца і падмяняцца з калегамі. Папярэдне Сігоў, напрыклад, быў зацверджаны на ролю ў мастацкім фільме, здымкі якога запланаваныя на канец лета.

Акцёр не выключае, што ў будучыні ён выйдзе на аўтобусныя маршруты Варшавы.

«Якраз набяруся досведу, напрацую стаж. Хто яго ведае, як пойдзе. Але ўвогуле я б хацеў сесці за стырно міжнароднага аўтобуса Варшава — Мінск, каб мы ўсе паехалі на ім аднойчы ў свабодную Беларусь».

Каментары8

  • Žvir
    09.02.2026
    Pamiataju pav.spadara pa jahonych rolach u kino. Što cikava, jon nikoli nie vykonvaŭ roli miarzotnika, ci, inšymi słovami, admoŭnych hierojaŭ, bo napeŭna heta suprać jahonaj pryrody, heta peŭna prosta niemahčyma, u jaho vypadku.

    Niachaj los jamu ščaścić i spryjaje va ŭsim.
  • Raman
    09.02.2026
    Павага да вас, спадар Ігар. Заўсёды паважаў тых, хто бярэцца за любую, нават цяжкую, працу
  • Алесь
    09.02.2026
    Нумар 29, як Адрыана Чэлентана ў фільме Шалёна Закаханы! Поспехаў і асалоды ад новай працы, спадзямся не на вельмі доўга!

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады2

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады2

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць