Грамадства55

Беларусы і ўкраінцы сутыкнуліся з адмовамі пры паступленні ў польскія ВНУ. Міннавукі Польшчы дало тлумачэнні

З пачатку жніўня ў Польшчы дзейнічае новы парадак прыёму замежных студэнтаў, які значна ўскладніў паступленне для абітурыентаў з Беларусі і Украіны. Новаўвядзенні выклікалі незадаволенасць у часткі кандыдатаў, і Міністэрства навукі апублікавала тлумачэнні аб тым, каго закрануць змены і якія экзамены будуць залічвацца, піша Most.

Фота: strefaedukacji.pl

Беларусы і ўкраінцы, якія ўжо прайшлі ўнутраныя экзамены ва ўніверсітэтах і атрымалі рашэнні аб залічэнні, пачулі, што гэтых дакументаў недастаткова. Адмовы атрымлівалі нават выпускнікі польскіх школ: іх атэстат сталасці залічваецца толькі як узровень B1. Не гарантаваныя візы і тым, хто паступіў да 1 жніўня: консулы маюць права дадаткова правяраць веданне мовы.

Асабліва цяжкая сітуацыя ў беларускіх кандыдатаў — у Беларусі нельга здаць дзяржаўны экзамен па польскай: цэнтры закрытыя, а члены камісій падвергліся рэпрэсіям.

З 1 ліпеня ў Польшчы ўступіў у сілу Закон аб ліквідацыі парушэнняў у візавай сістэме. Адна з мер датычылася прыёму замежнікаў у польскія ВНУ. Яны павінны пацвердзіць валоданне мовай, на якой будзе праходзіць навучанне, на ўзроўні не ніжэй B2. Але ў гэтым законе не было сказана, якім чынам трэба пацвярджаць веданне. Для гэтага патрабавалася прыняць асобную пастанову Міністэрства адукацыі. Аднак да пачатку прыёмнай кампаніі ніякіх тлумачэнняў ад Міністэрства яшчэ не было. Тады Канферэнцыя рэктараў польскіх ВНУ заклікала міністра нарэшце ўнесці яснасць у правілы набору замежнікаў. Напрыклад, дазволіць ВНУ праводзіць унутраныя тэсты для вызначэння ўзроўню ведаў.

Дадатковы экзамен у лістападзе

У апублікаваных 8 жніўня інструкцыях Міністэрства навукі растлумачыла, што ўладальнікам польскай «матуры» (сертыфікату аб сярэдняй адукацыі — атэстат сталасці) не трэба прадстаўляць асобны сертыфікат. Таксама пацверджана, што ўнутраныя экзамены, складзеныя з 1 па 31 ліпеня 2025 года, могуць залічвацца — калі яны пацвярджаюць веданне мовы на ўзроўні не ніжэй B2 і адпавядаюць унутраным правілам ВНУ.

З 1 жніўня прыём магчымы толькі пры наяўнасці вонкавага сертыфіката, названага ў пастанове Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі. У лістападзе адбудзецца дадатковая сесія дзяржаўнага экзамену на ўзровень B2, а ў далейшым плануецца дазволіць анлайн-здачу.

Паводле звестак міністэрства, у 2024/25 навучальным годзе на першы курс залічылі на 4,5 тыс. замежных студэнтаў менш, чым годам раней. Амаль палову ўсіх замежных студэнтаў у Польшчы складаюць украінцы.

Абітурыенты склалі петыцыю

Абітурыенты склалі петыцыю з патрабаваннем перанесці ўвядзенне новых правілаў на наступны год, а пакуль прызнаваць унутраныя тэсты ВНУ.

Аўтары петыцыі лічаць, што выхад новых правілаў ужо пасля пачатку прыёмнай кампаніі парушае асноватворны прынцып права — што закон не мае зваротнай сілы. Яны звярнулі ўвагу Міністэрства адукацыі, што многія абітурыенты не паспеюць здаць дзяржаўны экзамен, каб пацвердзіць моўны ўзровень.

Каментары5

  • Жамойда
    13.08.2025
    Предлагаю украинцам и в польскую приемную комиссию приходить с банковским флагом, прием обеспечен.
  • Австрияк
    13.08.2025
    Мх, задолбали уже со своим Коржом) законы готовятся не за один день, то что Туск начал везде гайки закручивать было понятно еще полтора года назад исходя из выдачи виз. Прекратите дурную истерику какую то
  • Максім Коржык
    13.08.2025
    Мх, мае фанаты ў адукацыі не нуждаюцца

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

Італія мабілізуе армію васьміногаў на барацьбу з блакітнымі крабамі1

Беларуса, які знік у Абхазіі, знайшлі мёртвым8

Брытанскія хірургі правялі першую ў свеце аперацыю па выдаленні пухліны мозгу з дапамогай штучнага інтэлекту

Колькасць загінулых у выніку паводкі ў Непале і Тыбеце набліжаецца да 500, ратавальнікі чакаюць новага ўдару стыхіі

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале6

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць