Паводле даных мясцовых СМІ, вогненныя смерчы трапілі ў кадр у мясцовасцях Агіяр-да-Бейра і Маймента-да-Бейра. У Партугаліі цяпер адбываюцца моцныя лясныя пажары.

На кадрах бачна, як сярод полымя ўтвараецца закручаны слуп агню.
Смерч знялі на камеру ў ноч на пятніцу, 15 жніўня, у раёне Агіяр-да-Бейра. Пажар, падчас якога сфармаваўся агністы віхор, пачаўся за два дні да гэтага ў муніцыпалітэце Сатан у складзе акругі Візеу. У мінулыя выходныя такі ж смерч знялі ў пасёлку Маймента-да-Бейра.
Вогненны смерч зараджаецца, калі некалькі буйных ачагоў агню аб'ядноўваюцца.
Паводле партугальскіх СМІ, да пачатку наступнага тыдня ў краіне працягнулі рэжым павышанай гатоўнасці з-за пажараў. Да 14 жніўня ад агню пацярпелі прыкладна 75 тысяч гектараў тэрыторыі. А былы мэр горада Віла-Франка-ду-Дэан Карлуш Дамасу атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы.
Каментары