Рашэнне Германіі аднавіць выдачу гуманітарных віз беларусам пракаментаваў Леанід Марозаў, дарадца па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай.
Ён адзначыў, што беларускія дэмакратычныя сілы адразу рэагавалі на навіну аб прыпыненні выдачы такіх віз, а сам Офіс вёў працу з іх нямецкімі партнёрамі.
«Мы дзякуем нямецкаму Міністэрству замежных спраў, дэпутатам Бундэстага і Еўрапарламента, якія былі з намі на сувязі апошнія дні. Гэта важны крок, які адкрые шлях да бяспекі для тысяч нашых суайчыннікаў, вымушаных пакінуць Радзіму з-за рэпрэсій.
Магчымасць гуманітарнага прыёму ў Германіі літаральна змяняе лёсы людзей, вяртае ім надзею і пачуццё абароненасці. Германія застаецца вернай сваім каштоўнасцям і гатовай дапамагаць тым, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю. Гэта сапраўды вялікае праяўленне чалавечай і палітычнай салідарнасці», — сказаў ён.
У ліпені Германія паведаміла, што прыпыніла выдачу гуманітарных віз, якія атрымлівалі ў тым ліку і беларусы. Гэта рашэнне стала часткай больш строгай міграцыйнай палітыкі, якую ўзгадніла новая ўрадавая кааліцыя.
Каментары
А сколько человек получили эти гуманитарные визы до этой "приостоновки"?
И сколько из них предоставили членский билет ХАМАС в качестве необходимого документа для получения данной визы?