Грамадства66

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?

Апошнім часам у сацыяльных сетках часта з'яўляюцца відэа з таленавітым вулічным музыкам з Гомеля. Людзей здзіўляе не толькі сама прысутнасць чарнаскурага спевака ў парку, але і тое, як ён спявае. Калі заплюшчыць вочы, можа падацца, што вы не на вуліцы беларускага горада, а на стадыёне Уэмблі і слухаеце спевака з сусветнай вядомасцю. «Моцныя навіны» пагаварылі з хлопцам і даведаліся, як ён апынуўся ў Гомелі, ці вучыўся дзе вакалу і што кажуць яму гомельцы.

Гедэону 30 гадоў, родам ён са сталіцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга — Кіншасы. Прыехаў у Беларусь, каб вучыцца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Нядаўна хлопец атрымаў дыплом менеджара-эканаміста.

Мужчына — хрысціянін, і вера займае вельмі важнае месца ў ягоным жыцці. Спявае ён і ў царкве.

Пакуль Гедэон жыве ў Беларусі, яго сталі запрашаць спяваць на вяселлях і іншых урачыстасцях.

«Спяваю там Hallelujah, Happy day, All of me», — пералічвае ён свой рэпертуар на гэтых мерапрыемствах.

Пакуль жа больш за ўсё ён вядомы як вулічны спявак з Цэнтральнага парку. Кажа, вырашыў выступаць там не сам — прапанавалі паспрабаваць сябры.

«Яны папрасілі мяне спяваць, таму што ведалі, што ў мяне ёсць талент», — успамінае мужчына.

Па словах Гедэона, сакрэт яго вакалу ў тым, што ён спявае з запалам. Вакальнаму майстэрству, дарэчы, нідзе не навучаўся, а спявае з 17 гадоў. Голас проста Бог даў.

Ягоныя любімыя песні, дарэчы, таксама пра Бога, ён часта выбірае рэпертуар з афраамерыканскага госпел-R'n'B. Каб зразумець, што гэта за музыка, успомніце любы амерыканскі фільм, дзе ёсць хор з чарнаскурых вакалістаў у царкве.

«Звычайна, калі я спяваю, людзі прыходзяць абняць мяне. Яны кажуць мне: «Гэта спявае тваё сэрца, дзякуй за ўсё!» Гэта цёплыя рэакцыі і словы, якія я атрымліваю», — дзеліцца Гедэон.

Затое з негатывам ён ніколі не сутыкаўся.

З мясцовага рэпертуару Гедэон вывучыў песню «Там, где клён шумит» савецкага ВІА «Сіняя птушка» (ансамбль, дарэчы, утварыўся ў Гомелі). Часам ён выконвае ў парку і гэтую песню.

Каментары6

  • тожебеларус
    25.08.2025
    тожебеларус
  • Улад
    25.08.2025
    Вядома, ён малайчына :) Прывітанне яму.
    Толькі два пытання: 1) у якой царкве Гомеля ён спявае? 2) дзе спатрэбіўся яго дыплом? дзе ён знайшоў працу менеджара-эканаміста?
  • Центр занятости
    25.08.2025
    Улад, Да не волнуйтесь вы так, ну, черный и черный. Понимаю, в совке у вас такого не было, все никак не пивыкните. Полно у нас вакансий для менеджеров экономистов, не за мульены злотых, как в Ваших Варшавах, но и жизнь у нас легче, квартиры дешевле, и за 10 эвра в ресторане пожрать можно, а не кофе с булочкой попить.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць