Усяго патроху55

У цэнтры Мінска з'явілася кафэ ў афрыканскім стылі. Каб яго адкрыць, уласніца прадала кватэру

У адной з «кукуруз» на вуліцы Веры Харужай больш за 15 гадоў працаваў рэстаран In Vino — з белымі абрусамі на сталах і традыцыйнай еўрапейскай кухняй. Цяпер на гэтым месцы абсалютна іншая па стылі і настроі ўстанова — кафэ «Афрыкана». Яго гісторыю расказаў «Анлайнер».

«Не цалкам аўтэнтычнае месца, хутчэй беражлівая рэпліка»

Кавалачак Афрыкі ў цэнтры Мінска — так пазіцыянуе сябе новая ўстанова. Інтэр'ер сапраўды нестандартны: сцены атынкаваныя пад традыцыйную афрыканскую хаціну, са столі звісаюць галінкі дрэў, а барная стойка распісана арнаментам аднаго з народаў Буркіна-Фасо.

Як расказала ўладальніца ўстановы Вераніка Шэшаль, гэта такая імправізацыя на тэму Афрыкі. Яна не спрабавала зрабіць кафэ цалкам аўтэнтычным, але сам стыль падаўся ёй цікавым.

— Першапачаткова я думала пра кавярню. Чыста на асацыяцыях зразумела, што кава — гэта прадукт з Афрыкі, і стала прыглядацца да розных культур на гэтым кантыненце. Чытала кнігі, падпісалася на блогераў, журналістаў. Зразумела, што ў нас шмат стэрэатыпаў, звязаных з Афрыкай. Мне захацелася іх развеяць і зрабіць беражлівую «рэпліку», каб, акрамя іншых, і афрыканцы адчувалі сябе камфортна. У Мінску ўжо былі спробы адкрываць такія ўстановы, але больш у стылі сафары са шкурамі жывёл. Я ж, наадварот, ад гэтага адыходзіла.

Сцены дэкараваны маскамі, якія турысты любяць прывозіць з Афрыкі, і жаночымі партрэтамі (Вераніка кажа, што купляла карціны ў расійскіх мастакоў). Мэбля ў асноўным з масіва, сёе-тое засталося ў спадчыну ад In Vino (напрыклад, крэслы проста абцягнулі новай тканінай), нешта прыйшлося дакупляць. У дэкоры актыўна выкарыстоўвалі арнаменты, якімі самі афрыканцы ўпрыгожваюць жыллё.

Меню, кішэнькі для сталовых прыбораў, падушкі, фіранкі — усё аформлена ў адзіным стылі. Тэкстылем, дарэчы, займалася цётка Веранікі, якая ўжо на пенсіі і любіць шыць.

— Свяцільні, шторы, падушкі — усё гэта зроблена з афрыканскай тканіны (бавоўна, пакрыты воскам). Яна досыць шчыльная, добра трымае форму. Усе шыла мая цётка, у тым ліку форму для супрацоўнікаў і абажуры для свечак. А прадметы дэкору я заказвала на розных маркетплейсах.

Ля ўваходу ў кафэ — падстолле ад зінгераўскай швейнай машынкі і паліца, дзе раскладзеныя хэндмэйд-упрыгажэнні. Усе гэтыя бранзалеты, завушніцы, калье і шоперы пры жаданні можна купіць — Вераніка кажа, што бярэ рэчы ў нашых рамеснікаў на рэалізацыю. І ў будучыні яна плануе актыўна развіваць гэты кірунак.

«Прадала кватэру, каб адкрыць установу»

На рамонт пайшло каля двух месяцаў, а агульныя ўкладанні Вераніка ацэньвае ў $50 тыс. Суразмоўніца кажа, што для новай установы ў сферы грамадскага харчавання гэта адносна невялікая сума. Ёй пашанцавала, што частка абсталявання для кухні засталася ад папярэдніх уладальнікаў.

— Я ўжо год прыглядалася да розных памяшканняў для сваёй установы. І вось мы з дачкой ішлі на Камароўку, убачылі, што In Vino больш не працуе, і я зразумела, што хутка памяшканне выставяць на арэнду. Мне хацелася мець магчымасць падзяляць патокі людзей, і тут гэта аказалася магчыма. У нас адна зона — гэта кавярня, побач працуе за стойкай барыста. Другая частка — бар з актыўнай пасадкай, дзе бармэн рыхтуе і кактэйлі і камунікуе з гасцямі. І трэцяя частка — гэта столікі для абедаў і вячэр.

Тэрмін акупнасці Вераніка ацэньвае ў паўтара года. Для таго каб адкрыць установу, уладальніца прадала кватэру.

— Гэта была мая мара з тых часоў, калі нарадзілася дачка (а ёй ужо 19 гадоў). Нядаўна мы прадалі кватэру ў Зялёным Лузе і цяпер здымаем жыллё тут недалёка. Наогул, я шмат гадоў працую ў грамадскім харчаванні — пачынала як афіцыянт, бармен і адміністратар, а апошнім месцам маёй працы была сетка кавярняў, дзе я стала намеснікам дырэктара. За 20 гадоў атрымала велізарны досвед, які цяпер магу выкарыстоўваць. У нейкі момант я зразумела, што ўперлася ў столь, і захацела выйсці з найму, вырашыла рызыкнуць, тым больш што дачка ўжо падрасла і стала самастойнай. Пры гэтым я нікому не рэкамендую так паступаць: усё ж такі рызыкі страты грошай каласальныя, калі сам уласнік не разбіраецца ў працэсах.

Што ў меню? Арахісавы суп і сырнікі з міндальнымі пялёсткамі

Кухня ў «Афрыкане» пакуль працуе ў тэставым рэжыме. Ва ўстанове адзначаюць, што не спрабавалі зрабіць цалкам традыцыйнае афрыканскае меню, таму што ў Беларусі цяжка знайсці ўсе патрэбныя прадукты. Але некаторыя фішкі ўсё ж прысутнічаюць.

Напрыклад, можна замовіць супы з агародніны па арыгінальных рэцэптах — маркоўны і арахісавы. З незвычайных страў прапануюць бабоці — гэта такая афрыканская мясная запяканка, якую можна есці і ў халодным выглядзе як закуску, і як асноўнае гарачае.

— І соус да яе ідзе аўтэнтычны афрыканскі, даволі востры. Арахісавы суп у нас таксама гатуецца на аснове арахісавага соуса. Наогул, у Афрыцы ён даволі папулярны, шмат куды ідзе. Дадаем у стравы какос, міндальныя пялёсткі. Плануем укараняць браай. Гэта папулярная ў Паўднёвай Афрыцы страва — мяса, прыгатаванае на адкрытым агні. Мы будзем гатаваць яго на грылі і міксаваць з гароднінай. Яшчэ ў нас ёсць чакчука (яйкі, запечаныя з гароднінай. — Заўв. Onlíner). У Мінску гэта страва больш вядома як шакшука, але мы назвалі на алжырскі манер, таму што яна родам з Паўночнай Афрыкі.

Абедзеннае меню даволі стандартнае для большасці устаноў: запечанае мяса ці рыба, салата, бульба. Бізнэс-ланч тут абыйдзецца рублёў у 15-20. Порцыя сырнікаў з асноўнага меню каштуе 12 рублёў, супы — 8-10, мясная запяканка бабоці — 20, сэндвічы і бургеры — 16-18.

Увесну ўстанова плануе адкрыць для гасцей веранду, якая будзе аформлена ў арабскай стылістыцы (Паўночная Афрыка). Гэта будзе лаундж-зона з канапамі і жывой расліннасцю. Вераніка кажа, што на веранду ў яе вялікія планы: там будуць праходзіць розныя мерапрыемствы і майстар-класы, прысвечаныя мастацтву. Наогул, мэтавая аўдыторыя ўстановы — гэта жанчыны 25-35 гадоў, якім цікавыя творчасць, турызм, культура і традыцыі розных краін.

Па буднях і ў нядзелю ўстанова працуе з 09:00 да 22:00, па пятніцах і суботах — да 23:00.

Каментары5

  • Пер
    01.12.2024
    Очень символично.... из Европы в Африку...
  • ололо
    01.12.2024
    Малайчына! Добрая ідэя і выкананне таксама
  • Olowo
    02.12.2024
    Вы можаце замовіць спецыі (yaji, crayfish powder) з-за мяжы або ў студэнтаў для Pepper Soup або Suya. Іншыя прадукты даступныя ў крамах. Я раблю так.
    Можна лімоны па-мараканску, закуску, усе інгрэдыенты ёсць у краме.
    Таксама можаце ўключыць afrobeat у фонавым рэжыме або ладзіць афрабітныя вечарыны.

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

У італьянскай Балонні беларусу забаранілі бываць у цэнтры горада1

Украінцы паведамілі пра вызваленне чатырох сёл на Данеччыне

Палкоўнік з Вайсковай акадэміі лічыць, што беларускае войска даспела да касмічнай групоўкі12

У Цэнтральным парку Гомеля часта спявае афрыканец. Што за ён?4

Завод «Луч» выпусціў будзільнікі з эратычнымі матывамі24

Праваслаўны архіепіскап, які вітаў Пуціна на Алясцы, папрасіў за гэта прабачэння4

«Нават у мазгі залезлі». Лукашэнка заявіў, што прайшоў поўнае медыцынскае абследаванне28

У Венгрыі расцанілі ўсмешлівы адказ Зяленскага адносна нафтаправода «Дружба» як пагрозы Будапешту5

Зяленскі ў добрым настроі пракаментаваў удары УСУ па нафтаправодзе «Дружба» і рэакцыю на гэта Венгрыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі54

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць