Здарэнні44

Трох беларусаў вызвалілі з рабства з фермерскай гаспадаркі Варонежскай вобласці

У вёсцы Падкалоднаўка Варонежскай вобласці ў працоўным рабстве знаходзяцца каля 100 чалавек. Людзі працуюць на палях і ў цяпліцах, але не атрымліваюць за гэта ні капейкі. Пра вызваленне адтуль трох беларусаў паведамілі валанцёры расійскай «Альтэрнатывы». 

Калі валанцёры прыехалі ў гаспадарку адразу па некалькіх заявах, на тэрыторыю іх не пусцілі. Але ў выніку з палёў адпусцілі тых, каго валанцёры змаглі назваць па імёнах — Юрыя, Алену, Алега і Сяргея.

Юрый і Алена, грамадзяне Беларусі, пагадзіліся на прапанову папрацаваць на працягу месяца — гэта было ў маі.

Сяргей таксама прыехаў на заробкі з Беларусі. Спачатку ён чатыры месяцы працаваў у Краснадарскім краі, потым яго перавезлі ў цяпліцы ў Варонежскую вобласць. 

Кіруе гаспадаркай нейкая Надзея Васільеўна. Як распавялі сведкі, спачатку яна займалася ёю разам з мужам, цяпер ёй дапамагаюць сыны.

Арганізавана там усё наступным чынам — працаўнікі пастаянна знаходзяцца за плотам, у краму можна выйсці толькі ў суправаджэнні старэйшага, Славы, які сам нешта набывае чалавеку прадукты ў межах вызначанай сумы — 3000 рублёў у месяц (каля 125 беларускіх рублёў).

Працаўнікоў, паводле іх расповедаў, кормяць пераважна пратэрмінаванымі прадуктамі, спробы ўцёкаў — спыняюцца і караюцца, а ў астатнім — абяцанні, што некалі абавязкова будзе зарплата і даставяць дадому.

Паводле валанцёраў, усе вызваленыя працаўнікі ўжо дома.

Каментары4

  • не такі, як ёсць
    17.08.2025
    няхай дзякуюць, што маскалі на вайну не отправілі, былі б у пакетах ужо
  • Шаноуны спадар
    17.08.2025
    Спадар, на испанцев тоже недавно папрацавали, но вас почему-то это не смущает.
  • Лучше на войно по 2к, чем на ваш Беларуськалий
    17.08.2025
    [Рэд. выдалена]

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Усе навіны →
Усе навіны

Мелоні паведаміла, што Трамп гатовы даць Украіне гарантыі бяспекі па мадэлі НАТА16

10-гадовая брытанка стала наймалодшай дзяўчынкай, якая перамагла шахматнага гросмайстра5

Мерц расказаў пра «вялікі прагрэс» пасля сустрэчы Трампа і Пуціна6

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку10

Кітай паабяцаў Трампу не нападаць на Тайвань, пакуль ён пры ўладзе4

Краіны Афрыкі патрабуюць адмовіцца ад праекцыі Меркатара17

На месцы швейнай фабрыкі «Алеся» ў Мінску пабудуюць жылыя дамы1

Мелказёраў у захапленні ад Насты Роўды: «Гэта прагрэс сезона»9

Франак Вячорка: Я б не разглядаў званок Трампа Лукашэнку як разварот ЗША ў бок Мінска8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!55

Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць