Кіно

Памёр акцёр Тэрэнс Стэмп, вядомы па ролях у «Супермене» і «Зорных войнах»

Брытанскага акцёра не стала на 88-м годзе жыцця.

Тэрэнс Стэмп. Фота: Sonia Recchia/Getty Images

Тэрэнс Стэмп памёр раніцай 17 жніўня. Сям’я акцёра падкрэсліла, што яго творчасць пакінула незабыўны след і яшчэ доўга будзе натхняць людзей. Прычыны смерці не паведамляюцца. 

Тэрэнс Стэмп нарадзіўся ў Лондане ў 1938 годзе. Ягоная першая вялікая праца — роля ў фільме «Білі Бад» (1962), за якую ён атрымаў намінацыю на «Оскар» і «Залаты глобус» як найлепшы дэбютант. Пазней сыграў галоўную ролю ў экранізацыі рамана Джона Фаўлза «Калекцыянер» (1965), за якую быў адзначаны на Канскім кінафестывалі як лепшы малады акцёр.

Найбольш вядомы гледачам па ролі ліхадзея генерала Зода ў фільмах «Супермен» (1978) і «Супермен 2» (1980). Больш маладому пакаленню Стэмп знаёмы па ролі канцлера Велорума ў «Зорных войнах. Эпізод I: Уяўная пагроза» (1999).

За сваю больш як шасцідзесяцігадовую кар’еру Тэрэнс Стэмп зняўся больш чым у 50 фільмах. Сярод апошніх прац — «Горкая жніво» (2017), «Скрыўлены дамок» (2017), «Загадкавае забойства» (2019) і «Учора ўначы ў Соха» (2021).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай75

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай75

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць