Грамадства2222

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь

Замест прамой забароны на паездкі ўлады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі.

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

Латвія спыняе рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь і Расію. Падрабязнасці паведамляе Infotrans Media Belarus.

Замест прамой забароны на паездкі ўлады краіны вырашылі не падаўжаць ліцэнзіі на перавозкі. Гэта значыць, што як толькі ліцэнзіі скончацца, аўтобусныя маршруты будуць закрытыя.

Раней Міністэрства сувязі Латвіі даручыла Аўтатранспартнай дырэкцыі падрыхтаваць прававое абгрунтаванне для гэтай меры. Цяпер рэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Беларусь ажыццяўляюць кампаніі Latlines і Dautrans.

Ліцэнзія кампаніі Dautrans на маршрут у Віцебск сканчаецца 31 студзеня 2026 года. Ліцэнзія Latlines на маршрут у Мінск скончыцца 26 лютага, а маршрут у Гомель, які праходзіць праз Полацк, Віцебск, Оршу і Магілёў, спыніць сваё існаванне 27 чэрвеня гэтага года.

З 1 лістапада 2025 года па 31 кастрычніка 2026 года Латвія ўвяла абмежаванні на міжнародныя нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі ў Расію і Беларусь. Гэтыя абмежаванні датычацца ўсіх перавозчыкаў, незалежна ад краіны рэгістрацыі іх транспарту.

Каментары22

  • Гэта таксама ўдар па рэжыму?
    24.01.2026
    Гэта таксама ўдар па рэжыму?
    Запіраюць беларусаў з рф, а потым здзіўляюцца чаму прарасейскія настроі растутуць
    А калі працавала так, што ЕС абкладвала санкцыямі нейкаю краіну і з-за гэта там раслі праеўрапейскія настроі?
  • зря зря зря
    24.01.2026
    Зря, одни минусы.... Я бы не отменял, а впускал бы с напечатанной и подписанной автобиографией. А так только нагрузка возрастёт на литовском направлении., и всё лукашенковское "жульё" будет ездить через Литву.
  • Жалезны Bоўк
    24.01.2026
    Латышы цудоўныя. Літве пара пераняць іх добры прыклад.

Цяпер чытаюць

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці43

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворчасць каньяку ў крызісе. Продажы ўпалі да мінімуму за 15 гадоў3

У Слоніме праваслаўны хор спявае песні на беларускай мове6

У Атлантычным акіяне ёсць унікальны «Страчаны горад». Тут магло зарадзіцца жыццё на Зямлі4

Зяленскі пацвердзіў дамоўленасці аб «энергетычным перамір’і» з Расіяй

Віктар Бабарыка адказаў на завочныя пытанні Мікіты Мелказёрава28

Папулярны дастаўшчык піцы без папярэджання браў грошы не толькі за піцу, але і за званок

Мерц: Еўропа павінна навучыцца гаварыць мовай сілы8

Клецк застаўся без вады. Не вытрымалі 50‑гадовыя трубы 4

У казінай фермы ў Буда-Кашалёўскім раёне ўзніклі вялікія праблемы. Сотні жывёл могуць загінуць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці43

Калеснікава: «Мяне шакуе маштаб нянавісці і агрэсіі». Марыя патлумачыла, што для яе значыць вяртанне да нармальнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць