Указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Камунальныя плацяжы ў Беларусі вырастуць на 22,5 рублі — разлік зроблены для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м пры стандартным спажыванні паслуг.
Павышэнне пройдзе ў два этапы:
- са студзеня тарыфы вырастуць на ўсе паслугі, акрамя ацяплення і гарачай вады, — на 19,37 рубля;
- з чэрвеня падаражэе цеплавая энергія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння — яшчэ на 3,13 рубля.
Паводле разлікаў адміністрацыі Лукашэнкі, аплата ЖКП складзе каля 3,5% даходу сям'і з двума людзьмі, якія працуюць, і 7,5% — для сям'і з двух пенсіянераў.
Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый захаваецца: дапамога належыць тым, у каго выдаткі на камуналку перавышаюць 20% даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.
Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе
У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?
Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку
Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе
Каментары