25 студзеня прэзідэнты збяруцца ў Вільні ўшанаваць памяць Кастуся Каліноўскага
А заўтра, 24 студзеня, ускладанне вянкоў з удзелам Святланы Ціханоўскай адбудзецца ў Варшаве.

25 студзеня, у нядзелю, Вільню наведаюць прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі і Польшчы Караль Наўроцкі. Разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам яны возьмуць удзел у памятных мерапрыемствах. Нагода для сустрэчы на вышэйшым узроўні — гадавіна Паўстання 1863—1864 гадоў. Гэта не проста пратакольны візіт, а сімвалічны жэст, які падкрэслівае адзінства трох нацый.
Менавіта ў Вільні, на Лукішскай плошчы, былі пакараныя смерцю лідары паўстання, у тым ліку беларускі нацыянальны герой Кастусь Каліноўскі. У 2019 годзе іх цудам, у выніку апоўзня на гары Гедыміна, знойдзеныя парэшткі былі ўрачыста перапахаваныя ў капліцы на могілках Роса.

24 студзеня ўскладанне вянкоў памяці пройдзе і ў Варшаве. Мяркуецца, што ў ім возьмуць удзел прэзідэнты Наўроцкі і Наўседа, а таксама Святлана Ціханоўская.
Імя Кастуся Каліноўскага носіць полк беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Каментары