Свет

Ва Украіне расказалі, як прайшоў першы дзень перамоў у Абу-Дабі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў паведаміў, што ў Абу-Дабі прайшоў першы дзень перамоў паміж украінскай, расійскай і амерыканскай дэлегацыямі. Паводле яго слоў, абмяркоўваліся ўмовы завяршэння вайны і далейшыя крокі перамоўнага працэсу.

Фота: ТАСС

Разам з Умеравым удзел у сустрэчы ад Украіны прымалі кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў, яго першы намеснік Сяргей Кісліца і кіраўнік фракцыі «Слуга народа» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія.

Ад амерыканскага боку прысутнічалі спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф, зяць прэзідэнта ЗША Джарэд Кушнер, прадстаўнік Федэральнай службы закупак Джош Грунбаўм, міністр арміі генерал Дэніел Дрыскал і камандуючы сілаў НАТА ў Еўропе генерал Алекс Грынкевіч.

Расійскую дэлегацыю ўзначальвалі прадстаўнікі вайсковай разведкі і арміі.

Умераў паведаміў, што 24 студзеня пройдуць наступныя сустрэчы, у якіх возьмуць удзел начальнік Генштаба Украіны генерал Андрэй Гнатаў і намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны генерал-лейтэнант Вадзім Скібіцкі. Пасля кожнага этапу перамоў украінская каманда будзе дакладваць пра вынікі прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зеленскаму.

Напярэдадні перамоў сам Зеленскі паведаміў, што трохбаковыя перамовы Украіна — ЗША — Расія адбудуцца ў пятніцу і суботу.

Перад пачаткам сустрэч прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што Расія патрабуе вываду украінскіх войскаў з Данбаса, бо лічыць гэта важнай умовай для перамоў аб заканчэнні вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў8

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пракаментаваў візіт у Маскву дырэктара ЦРУ4

Каля вайскова-марской базы расійскага Ціхаакіянскага флоту прагрымеў магутны выбух5

Фота палітзняволенай выкарыстоўваюць у дадатку для знаёмстваў

Рэгістрацыю катоў могуць зрабіць добраахвотнай1

У Беларусі хутка пачнуць прадаваць блакітныя і зялёныя яйкі1

Памёр акцёр з «Адзін дома» Цім Кары2

З'явіўся сусветны інтэрактыўны сэрвіс аб замках, палацах і крэпасцях. Беларускія там таксама ёсць2

Стала вядома, хто будзе хэдлайнерам на мінскім канцэрце да Дня горада4

Былы беларускі палітвязень стаў суаўтарам вялікага даследавання ў Стэнфардзе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў8

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць