Кіно22

Экранка? У Беларусь завезлі новы «Аватар» — гледачы наракаюць на кепскую якасць

Стужцы «Аватар: Полымя і попел» цяжка ў беларускім пракаце. Спачатку прэм’еру адклалі на два тыдні, каб паказаць расійскае «Прастаквашына», потым вярнулі ў пракат, але на чатыры дні пазней за першую дату прэм’еры. А цяпер кажуць, што фільм даехаў да Беларусі ў дрэннай якасці.

Фота: кадр з трэйлера

Мінчукі дзеляцца ўражаннямі ад новага «Аватара» ў Threads. Выглядае, што якасць карцінкі часткова залежыць ад характарыстык канкрэтнага кіназала, прычым дрэнныя ўражанні былі і ў наведвальнікаў новых кінатэатраў.

Напрыклад, засталіся расчараванымі некаторыя гледачы, якія пайшлі на «Аватар» у кінатэатр Mooon, што ў Minsk City Mall. Адна з глядачак успамінае: было так дрэнна, што і гук, і відэа спыняліся. Праўда, кіраўніцтва кінатэатра даслала выбачэнні за такі досвед і прамакод на новы квіток.

А вось уражанні дзяўчыны, якая пайшла глядзець фільм у кінатэатры ГЦ «Замак»:

«Дрэнная якасць. Было адчуванне першыя 10‑20 хвілін, што стужка для 3D-прагляду, плюс трасяніна кадра. Думала ў першыя 10‑20 хвілін, што сыду.

Потым ці то звыклася, ці то зрабілася лепш. Але загойдвала канкрэтна».

Яшчэ адна глядачка надумала пабачыць стужку ў мінскім «Бярэсці»:

«Карцінка там такая, што вочы пасля першых 10 хвілін пачынаюць прасіць перазагрузкі. Пра іншыя кінатэатры не ведаю, але, напэўна, недзе лепей».

«Фільм класны, пытанняў няма. Але што я, што муж заўважылі нейкую дзіўную замыленую якасць, як быццам паказалі на вялікім экране пірацкую версію», — дзеліцца яшчэ адна беларуска.

Тым не менш, некаторыя беларусы цалкам задаволеныя досведам:

«Кажуць, у адной з залаў новага Mooon былі праблемы з завісаннем. Я была ў трэцяй зале, і карцінка з гукам былі выдатныя. Відаць, дрэнная якасць — гэта кропля ў моры, якую раздзьмулі».

«Мы былі ў Skyline. Усё спадабалася».

Усе стужкі з франшызы «Аватара» знятыя з выкарыстаннем першакласных спецэфектаў. Часцей за ўсё гледачы пра гэта ведаюць і нярэдка ідуць на «Аватар» менавіта дзеля таго, каб атрымаць асалоду ад той прыгажосці. Таму тое, што праблемы напаткалі менавіта «Аватар», асабліва сумна.

Цікава, што на аналагічныя праблемы скардзяцца і расіяне. Тамтэйшыя гледачы абмяркоўваюць у сацсетках, што, магчыма, ім завезлі не нармальную копію стужкі, а так званую экранку, хаця і вельмі якасную — знятую, напэўна, з лінзы праектара проста падчас паказу.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Гена
    20.01.2026
    Мoon гонят фуфел притом за нехилые бабки, еще и бардак в залах, постоянно всякие отморозки ржут и галдят на сеансах и никто ничего не делает, туда даже в этот moon зайдёшь всем насрать на посетителей, касса пустая, только спустя 5 минут кто то соизволит подойти, стоят трындят толпой, ужас
  • Ёсік
    20.01.2026
    Хутка ўступім у Раду міру, заваляць добрымі фільмамі. Гэтае га.но на Kinogo у такой жа якасьці ўжо месяц можна паглядзець, асабліва, паслухаць гук, як са слоіка.

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру6

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага19

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку23

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць