Грамадства77

У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля

На беразе Мухаўца каля вёскі Ваўкі ў Брэсцкім раёне разгарэўся канфлікт паміж мясцовымі жыхарамі і людзьмі, якія прыязджаюць сюды адпачываць. Падставай стала відэа ў тыктоку, якое ўжо набрала больш за 220 тысяч праглядаў і каля 400 каментарыяў, піша sb.by.

На кадрах з відэа бачны электрамабіль з разбітым бакавым шклом і ўвагнутымі дзвярыма. Аўтар роліка заявіў, што пашкоджанні, верагодна, нанесеныя стрэламі з пнеўматычнай зброі, і абвінаваціў у гэтым мясцовых жыхароў.

Супрацоўнікі sb.by разам з кіраўніком Мухавецкага сельсавета Аляксандрам Касперуком паехалі на месца здарэння, каб разабрацца ў сітуацыі. Загадзя дамовіліся пра сустрэчу з аўтарам відэа, але той перад самым іх прыездам ад размовы адмовіўся.

Вёскі Ваўкі, Гулі і Літвіны знаходзяцца ўсяго за 10—15 кіламетрах ад Брэста, на маляўнічай прыбярэжнай лініі Мухаўца. Тут роўныя дарогі, высокія платы, дагледжаныя дамы, а мясцовыя жыхары актыўна ўпарадкоўваюць тэрыторыю: па іх просьбах абнавілі дарожнае пакрыццё, наладзілі рух гарадскога аўтобуса і аўталаўкі. У кожнай з вёсак жыве каля 40 чалавек.

Паводле слоў Аляксандра Касперука, за ўвесь час яго працы (з 2017 года) у сельсавет ніводнага разу не паступала ні вусных, ні пісьмовых скаргаў на шум ці іншыя праблемы ад адпачывальнікаў і рыбаловаў.

Фота: sb.by

Аднак уздоўж ракі застаюцца сляды частых наведванняў: смецце, кастрышчы, пракатаныя аўтамабілямі сцежкі. Купанне ў гэтым месцы забаронена, бо зона не абсталяваная, але людзі на адпачынак прыязджаюць сюды рэгулярна.

У каментарыях да роліка ў тыктоку меркаванні падзяліліся. Адныя лічаць, што мясцовыя дзейнічалі неапраўдана агрэсіўна, другія — што прэтэнзіі справядлівыя, бо адпачывальнікі пакідаюць смецце і шумяць ноччу. Некаторыя прапануюць паставіць фотапасткі, каб дакладна ведаць, хто парушае парадак.

Фота: sb.by

Гэтая сітуацыя — не першая ў канфліктах вакол Ваўкоў. На іншых відэа ў сеціве паказвалі перакапаную дарогу да ракі і металічныя штыры, пастаўленыя ў зямлю, каб перашкодзіць праезду. Цяпер гэтыя перашкоды прыбраныя, але інфармацыя пра падобныя выпадкі рэгулярна з’яўляецца ў мясцовых інтэрнэт-суполках.

Паспрабаваць пагутарыць з уладальнікамі дамоў журналістам не ўдалося: ніхто не выйшаў на званкі ў вароты, а выпадковая сустрэчная жыхарка адмовілася ад каментароў.

Як паведаміла Наталля Моськіна, якая часова выконвае абавязкі начальніцы ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, па фактах, якія ёсць у роліку, міліцыя цяпер праводзіць праверку.

Неўзабаве міліцыя знайшла вінаватага ў пашкоджанні машыны. Ім аказаўся 51-гадовы жыхар Брэста, які прыехаў у Ваўкі на дачу. У гэты час непадалёк ад ягонага дачнага доміка на беразе ракі размясцілася кампанія, якая слухала гучную музыку і гэтым замінала мужчыну. Тады дачнік узяў рагатку, начыніў яе металічнымі шарыкамі і двойчы стрэліў па прыпаркаваным на беразе ракі аўтамабілі. Цяпер мужчына затрыманы, супраць яго распачалі крымінальную справу.

Каментары7

  • Кеер
    17.08.2025
    Вучы нармальную мову і не пазорся!
  • 12345
    17.08.2025
    Звычайная гісторыя. Кожны калгаснік хоча паказаць што ён галоўны. І не важнае дзе, нават на Марсе, генетычны складнік не змяніцца.
  • смародзіна ў сетке
    17.08.2025
    >кастрышчы - вогнішчы
    >Адныя - АДНЫ (няма такога слова НІДЗЕ! акрамя НН!)
    >якая гучна слухала музыку - ЯК МОЖНА СЛУХАЦЬ ГУЧНА? ))))))

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка назваў Нобелеўскую прэмію дыскрэдытаванай і падтрымаў вылучэнне Трампа на яе1

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік4

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць