Свет1414

Вэнс выказаўся за аднаўленне гандлёвых і культурных абменаў паміж Украінай і Расіяй

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс выказаў меркаванне, што Украіна і Расія пасля ўсяго таго, што адбылося і адбываецца, могуць і павінны аднавіць эканамічныя і нават культурныя кантакты. Пра гэта ён заявіў падчас выступлення ў Вашынгтоне.

Джэй Дзі Вэнс. Фота: Kent Nishimura / Getty Images

«Ведаеце, ён [прэзідэнт ЗША Дональд Трамп. — Рэд.] — здаравяк, але ён не жорсткі чалавек. Думаю, ён на фундаментальным узроўні не разумее, што такое гвалт.

[Ён так разважае:] «Чаму б вам не перастаць забіваць адзін аднаго і не пачаць гандляваць адзін з адным? Чаму, замест таго каб расіяне і ўкраінцы забівалі адзін аднаго, ім, насамрэч, не паспрабаваць наладзіць бізнэс адзін з адным? Пачаць падарожнічаць паміж краінамі? Займацца якім-небудзь культурным абменам?». Так ён гэта фундаментальна бачыць», — заявіў віцэ-прэзідэнт ЗША.

Таксама ён лічыць, што Дональд Трамп у выпадку ўрэгулявання ўкраінскага крызісу быў бы варты Нобелеўскай прэміі міру.

Каментары14

  • Ёсік
    20.11.2025
    Мо па гэтага іншапланетніка ляціць тая камета? Б.яць, расейцы разбурылі Украіну, зьнішчылі ўкраінцаў не адзін дзясятак тысячаў, а зь імі трэба аднавіць нейкія стасункі. Ці гэта вышэйшы цінізм, ці нейкі сьцёб, ці прамоўца блазан, ужываючы мухаморы?
  • Trash Ciareška
    20.11.2025
    Трамп , не жартуй
  • Мінак
    20.11.2025
    Ён ідыёт, ці проста так здзекуецца са здаровага сэнсу не заўважаючы розніцы паміж агрэсарам і ахвярай.

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак50

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць